3 ліпеня «Белтэлекам» прадаставіць бясплатныя тэлефонныя размовы ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, «Белтэлекам» прадаставіць бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы (званкі па Рэспубліцы Беларусь)* інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы падаюцца c 00.00 гадзін да 24.00 гадзін 03.07.2021 аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца наступныя фізічныя асобы:

- Героі Савецкага Саюза;

- поўныя кавалеры ордэна Славы;

- інваліды Вялікай Айчыннай вайны;

- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;

- асобы, якiя прымалi ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах;

- асобы, якiя ўзнагароджаны ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

- асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўнiцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў i iншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых гранiц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог;

- члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;

- асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года i ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;

- інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту: мужчыны - 62 гады 6 месяцаў, жанчыны - 57 гадоў 6 месяцаў.

Каб ажыццявіць бясплатны званок, неабходна набраць нумар выкліканага абанента самастойна або заказаць міжгароднюю тэлефонную размову з дапамогай тэлефаніста па наступных нумарах:

  • для абанентаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці - 8-18;
  • для абанентаў г. Віцебска і Віцебскай вобласці - 8-18;
  • для абанентаў г. Гомеля і Гомельскай вобласці - 8-13;
  • для абанентаў г. Гродна і Гродзенскай вобласці - 8-13;
  • для абанентаў г. Мінска і Мінскай вобласці - 8-13, 8-18;
  • для абанентаў г. Магілёва і Магілёўскай вобласці - 8-18.

Даведку па прадастаўленні бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў можна атрымаць па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.

*За выключэннем размоў з абанентамі сотавых рухомых сетак, доступу ў сетку Інтэрнэт і карыстання платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднiм прынцыпе.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/3-lipenya-beltelekam-pradastavic-byasplatnyya-telefonnyya-razmovy-veteranam-vyalikay