Гродзенская вобласць Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.
02.09.2021 з 09.00 да 17.00 на тэрыторыі Смаргонскага, Ашмянскага, Астравецкага раёнаў Гродзенскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Смаргонь абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага ТБ і РВ 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Гродна, Сталіца, Новае Радыё, Гумар-ФМ.
Пасля правядзення работ эфірнае камерцыйнае вяшчанне MUX1,2 будзе ажыццяўляцца на новых частотах 618МГц, 634МГц.
Патрабуецца перабудаваць прыёмныя прылады.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.