Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадаючым абсталяванні з 13.09.2021 па 19.09.2021
Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!
РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі эфірнага тэлебачання «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнага тэлебачання ZALA.
Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.
Па завяршэнні работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх транслююцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна будзе пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца - лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязнасці - тут.
Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.
1-шы мультыплекс - тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расея-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3». 2-гi мультыплекс - адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам». 3-цi мультыплекс - 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам».
Графік правядзення работ у перыяд з 13.09.2021 па 19.09.2021
14.09.2021 – перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса закране абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Калодзішчы, карыстаюцца дадатковымі пакетамі закрытых тэлеканалаў і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў Мінскай вобласці: Мінскі, Лагойскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі, Пухавіцкі, Дзяржынскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Барысаўскі, Уздзенскі. Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без зменаў. Для прагляду закрытых тэлепраграм 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» спатрэбіцца перастроіць радыёчастотны канал з 57 на 33. _______________________________________________________________________ 15.09.21 – перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса закране абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Наваселле, карыстаюцца дадатковымі пакетамі закрытых тэлеканалаў і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў Мінскай вобласці: Мінскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Маладзечанскі. Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2 -га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без зменаў. Для прагляду закрытых тэлепраграм 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» спатрэбіцца перастроіць радыёчастотны канал з 57 на 33.
15.09.21 – перастройка радыёчастотнага канала 1-га і 2-га мультыплексаў закране карыстальнікаў агульнадаступнага пакета тэлепраграм і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA», якія прымаюць сігнал з РТПС Запруддзе Гарэцкага раёна Магілёўскай вобласці і якія пражываюць на тэрыторыі наступных раёнаў: Дубровенскі Віцебскай вобласці (перастройка 1-га мультыплекса); Гарэцкі Магілёўскай вобласці (перастройка 1-га і 2-га мультыплекс), Дрыбінскі Магілёўскай вобласці (перастройка 1-га і 2-га мультыплекс), Мсціслаўскі Магілёўскай вобласці (перастройка 1-га і 2-га мультыплекс). Для тых, хто глядзіць тэлеканалы агульнадаступнага пакета і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», спатрэбіцца перастроіць радыёчастотныя каналы: для прагляду агульнадаступнага пакета тэлепраграм з 49 канала на 21; для прагляду закрытых тэлепраграм 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» з 56 канала на 32. Для тых, хто глядзіць закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA», усё застаецца без зменаў. ____________________________________________________________
|
||||||
№ п.п. |
Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі (РТПС) |
Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал, дзень тыдня |
Віцебская вобласць |
||||||
верасень 2021 |
||||||
1 |
Магілёўская вобласць, Гарэцкі р-н, РТПС Запруддзе |
Дубровенскі |
1-шы мультыплекс |
49(698 МГц) |
21 (474 МГц) |
15.09.2021 |
Мінская вобласць |
||||||
верасень 2021 |
||||||
1 |
Мінскі р-н, РТПС Калодзішчы |
Мінскі Лагойскі Смалявіцкі Чэрвеньскі Пухавіцкі Дзяржынскі Валожынскі Маладзечанскі Вілейскі Барысаўскі Уздзенскі |
3-цi мультыплекс |
57(762 МГц) |
33 (570 МГц) |
14.09.2021 |
2 |
Мінскі р-н, РТПС Наваселле |
Мінскі Валожынскі Дзяржынскі Маладзечанскі |
3-цi мультыплекс |
57(762 МГц) |
33 (570 МГц) |
15.09.2021 |
Магілёўская вобласць |
||||||
верасень 2021 |
||||||
1 |
Гарэцкі р-н, РТПС Запруддзе |
Гарэцкі Дрыбінскі Мсціслаўскі
|
1-шы мультыплекс |
49(698 МГц) |
21 (474 МГц) |
15.09.2021 |
2 |
Гарэцкі Дрыбінскі Мсціслаўскі |
2-гi мультыплекс |
56(754 МГц) |
32 (562 МГц) |
15.09.2021 |