Парадак аказання паслугі павышэння дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі

1 Агульныя палажэнні

1.1 Гэты дакумент уводзіцца ўпершыню і ўстанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі «Белтэлекам» (далей - Аператарам) і фізічнай, юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам (далей - Заказчыкам), якія выкарыстоўваюць паслугу павышэння дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі (далей - Паслуга), якая аказваецца Аператарам.

1.2 Паслуга не з'яўляецца паслугай па ахове, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі і/або па выключэнні ўзнікнення непажаданых наступстваў, шкоды для маёмасці і/або здароўя Заказчыка. Звесткі, якія атрымліваюцца ў выніку выкарыстання Паслугі, з'яўляюцца інфармацыяй, на аснове якой Заказчык самастойна прымае неабходныя меры для забеспячэння ўласнай інфармацыйнай бяспекі.

1.3 Паслуга прадастаўляецца на дагаворнай аснове.

1.4 Паслуга не з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя.

2 Тэрміны і азначэнні

У гэтым дакуменце прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:

2.1 Заказчык - юрыдычная, фізічная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, з якім у Аператара заключаны Дадатак аб аказанні паслугі павышэння дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі.

2.2 Ліцэнзія - абмежаванае права выкарыстання сэрвісаў Платформы, уключаючы навучальныя матэрыялы, для ўнутранай дзейнасці Заказчыка без права перадачы трэцім асобам.

2.3. Аператар - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».

2.4 Платформа - праграмна-апаратны комплекс навучання ASAP (Automated Security Awareness Platform), які функцыянуе ў рэжыме кругласутачнага доступу.

2.5 Роля - абраны рэжым працы Платформы, які вызначае магчымасці яе выкарыстання Заказчыкам.

2.6 Паслуга павышэння дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі - паслуга, якая аказваецца на базе Платформы, прызначаная для правядзення онлайн-навучання спецыялістаў Заказчыка асновам інфармацыйнай бяспекі, кантролю атрыманых ведаў і прадастаўлення справаздач па выніках навучання.

3 Афармленне дагаворных адносін

3.1 Паслуга прадастаўляецца Заказчыку ў рамках заключанага Дадатку (далей - Дадатак) аб аказанні паслугі павышэння дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі да Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі і Бланку заказу, які з'яўляецца неад'емнай часткай Дадатку.

3.2 Кансультацыі і афармленне дагаворных адносін на Паслугу ажыццяўляюцца ў службах продажаў Аператара.

3.3. У Дадатку ўсталёўваюцца ўзаемныя правы і абавязкі Аператара і Заказчыка.

3.4. Працэдура заключэння Дадатку выконваецца згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў Аператара ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4 Аказанне паслугі

4.1 Доступ на Платформу ажыццяўляецца пасля праходжання працэдуры аўтарызацыі пры пераходзе па спасылцы, накіраванай на адрас электроннай пошты Заказчыка, указанай у Бланку заказу Паслугі.

4.2 Для размежавання функцыяналу платформы выкарыстоўваюцца наступныя ролі: «адміністратар» і «карыстальнік».

4.2.1 У рамках ролі «адміністратар» прадстаўнік Заказчыка Паслугі атрымлівае магчымасць:

- размяркоўваць ліцэнзіі па карыстальнікам;

- прызначаць курсы навучання;

- кантраляваць праходжанне навучання;

- наладжваць план навучання;

- атрымліваць справаздачу па эфектыўнасці праходжання навучання карыстальнікамі;

- выкарыстоўваць іншыя функцыі, якія забяспечваюцца Платформай.

4.2.2 У рамках ролі «карыстальнік» прадстаўнік Заказчыка Паслугі атрымлівае магчымасць:

- праходзіць навучанне;

- выконваць кантрольныя тэсты;

- атрымліваць справаздачу па выніках асабістага навучання;

- выкарыстоўваць іншыя функцыі, якія забяспечваюцца Платформай.

4.3 Пры аказанні Паслуг юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам Заказчыку выдзяляецца лагін і пароль для ролі «адміністратар». Прысваенне ролі «карыстальнік» ажыццяўляецца прадстаўніком Заказчыка ў ролі «адміністратар» у рамках выдзеленых Заказчыку ліцэнзій.

4.4 Пры аказанні Паслуг фізічным асобам Заказчыку выдзяляецца лагін і пароль для ролі «адміністратар».

4.5 Сумесна з лагінам і паролем Заказчыку прадастаўляецца неабходная яму колькасць ліцэнзій.

4.6 Працэс правядзення навучання фарміруецца па схеме паслядоўнага праходжання прадстаўнікамі Заказчыка ў ролі «карыстальнік» урокаў і здачы кантрольных тэстаў. Да завяршэння бягучага ўрока, наступны ўрок для «карыстальніка» не актывуецца.

5 Парадак аплаты Паслугі

5.1 Прадастаўленне Паслугі ажыццяўляецца па прынцыпе афармлення штомесячнай падпіскі.

5.2 Аплата Паслугі ажыццяўляецца Заказчыкам на ўмовах i ў тэрмiны, вызначаныя Дадаткам і ў адпаведнасці з зацверджанымі Аператарам тарыфамі.

6 Тэхнічнае абслугоўванне і падтрымка абанентаў

6.1 Аператар плануе і ажыццяўляе планавыя работы на абсталяванні, якое выкарыстоўваецца пры аказанні Паслугі, неабходныя для забеспячэння яе якаснага прадастаўлення.

6.2 Служба тэхнічнай падтрымкі Заказчыкаў Паслугі функцыянуе на базе службаў тэлефоннай сувязі Аператара.

6.3 Зварот да службы тэхнічнай падтрымкі Заказчыкаў Паслугі ажыццяўляецца па тэлефонным нумары 123 ці іншаму, указанаму ў Дадатку і Бланку заказу.

7 Прад'яўленне рэкламацый, вырашэнне рознагалоссяў

7.1 Пры невыкананнi або неналежным выкананнi Аператарам абавязацельстваў, абумоўленых у дагаворных адносінах на прадастаўленне Паслугі, Заказчык мае права прад'явіць рэкламацыю Аператару.

7.2 Рэкламацыя прад'яўляецца ў пісьмовым выглядзе.

7.3 Аператар разглядае рэкламацыю Заказчыка згодна з патрабаваннямі заканадаўства і стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў.

7.4 Рознагалоссі, звязаныя з дагаворнымі адносінамі, якія не могуць быць вырашаныя бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8 Унясенне змяненняў і ўвядзенне ў дзеянне Парадку

8.1 Гэты Парадак устанаўліваецца Аператарам самастойна.

8.2 Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены (дапаўненні) у гэты Парадак, публікуючы гэты Парадак з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў на сайце Аператара www.beltelecom.by.

8.3 Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам.

9 Дадатковыя ўмовы

Іншыя пытанні аказання паслуг, якія ўваходзяць у Паслугу, не закранутыя гэтым Парадкам, рэгулююцца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/internet/additional-service/ASAP/paradak-akazannia-paslugі-pavyshennia-dasvedchanastc-u-galіne-іnfarmatcyinai-biaspekі