Да ўвагі абанентаў! Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання 12, 13, 15, 18 кастрычніка.
Брэсцкая вобласць.
12.10.2021 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Баранавіцкага, Ляхавіцкага, Івацэвіцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Баранавічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага ТБ, рэгіянальнага пакета тэлепраграм, РВ Культура, Радые Брэст, Сталіца, радыё Мір, Баранавічы ФМ, Гумар ФМ, радыё Юністар.
12.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Бярозаўскага, Пружанскага, Драгічынскага, Івацэвіцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Бяроза абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм Новае Радыё, Юністар.
Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 490МГц, эфірнае вяшчанне MUX2 – на частаце 602МГц.
Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.
Віцебская вобласць.
12.10.2021 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Расонскага, Полацкага, Гарадоцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Горы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Радыё Віцебск, Культура, Сталіца.
12.10.2021 з 09.15 до 15.00 на тэрыторыі Віцебскага, Дубровескага, Лёзненскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Лёзна агульнадаступнага абавязковага пакета праграм і камерцыйнага эфірнага ТБ.
15.10.2021 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Віцебскага, Гарадоцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Лялеўшчына абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.
Гомельская вобласць.
12.10.2021 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Лельчыцкага, Жыткавічскага, Петрыкаўскага раёнаў вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Жыткавічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala, радыё Сталіца.
13.10.2021 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Акцябрскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага, Петрыкаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Валасовічы агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala.
13.10.2021 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага раёнаў будзе адсутнічаць прыем ад АРТПС Дабрынь агульнадаступнага абавязковага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР.
Мінская, Гродзенская вобласцi.
13.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Мінскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага, Смаргонскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ , РВ праграм 1НКБР, Маладзечна-ФМ, Новае Радыё, Мінская хваля, Легенды ФМ, ад АРТПС Маладзечна.
Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 474МГц.
Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.
18.10.2021 з 09.15 да 17.00 на тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскага, Валожынскага раёнаў Мінскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Любча абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ Сталiца.
Пасля правядзення работ эфірнае вяшчанне MUX1 будзе ажыццяўляцца на новай частаце 586МГц. Патрабуецца пераналадзіць прыёмныя прылады.
Мінская вобласць.
13.10.2021 з 09.15 да 16.00 на тэрыторыі Салігорскага, Любанскага, Слуцкага, Капыльскага, Старадарожскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Салігорск абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Сталіца, Радыё МІР, Легенды ФМ, Мінская хваля. Юністар, Радыё Рокс, Гумар ФМ, Новае Радыё, Альфа радыё.
Гродзенская, Брэсцкая вобласцi.
13.10.2021 з 10.00 да 16.00 на тэрыторыi Слонімскага, Зэльвенскага, Дзятлаўскага, Мастоўскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Пружанскага, Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Новая Стража абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Радыус ФМ, Радыё Брэст, Радыё Гродна, Сталіца, Радыё Бі-Эй, Аўтарадыё, Гумар ФМ, Relax FM, Новае радыё, Альфа радыё.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўлена.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Звяртаем увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.