Графік правядзення работ на радыётэлевізійным перадавальным абсталяванні з 13.12.2021 па 19.12.2021
Паважаныя карыстальнікі наземнага эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання!
РУП «Белтэлекам» праводзіць планавую мадэрнізацыю радыётэлевізійнага перадавальнага абсталявання, якая закране як карыстальнікаў бясплатнага агульнадаступнага пакета тэлепраграм, так і абанентаў паслугі «Эфірная ZALA». Звяртаем увагу, што правядзенне работ не закране інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.
Падчас запланаваных мерапрыемстваў на адпаведнай радыётэлевізійнай перадавальнай станцыі ў зоне яе ахопу будзе адсутнічаць прыём тэлепраграм абавязковага агульнадаступнага пакета і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ у працоўны час з 09.00 да 17.00.
Пасля завяршэння работ будуць зменены радыёчастотныя каналы, на якіх трансліруюцца ў эфір тэлевізійныя праграмы. Для далейшага прагляду тэлепраграм неабходна пераналадзіць выкарыстоўванае прыёмнае абсталяванне – лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і інш. Падрабязная інструкцыя – тут.
Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.
1-шы мультыплекс – тэлеканалы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3». 2-гi мультыплекс – адкрыты (незакадаваны) тэлеканал «Беларусь 5» і 18 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам». 3-цi мультыплекс – 19 закадаваных тэлеканалаў у рамках паслугі па доступу да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA») РУП «Белтэлекам». Графік правядзення работ у перыяд з 13.12.2021 па 19.12.2021 У гэты перыяд работы будуць праводзіцца 16 і 17 снежня 2021 года. 16.12.2021. Перастройка радыёчастотных каналаў 1-га і 2-га мультыплексаў неабходна толькі карыстальнікам, якія прымаюць сігналы з РТПС Столін Брэсцкай вобласці і пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў Столінскім раёне. Для аднаўлення прагляду тэлеканалаў 1-га мультыплекса: «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТВ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3» ад РТПС Столін, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 56-га канала на 32-гі. Для тых, хто глядзіць тэлеканал «Беларусь-5» і закрытыя тэлеканалы 2-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» ад РТПС Столін, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 50-га канала на 21-ы. Закрытыя тэлеканалы 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» ад РТПС Столін застаюцца без зменаў на 33-ім канале. Таксама 16.12.2021 будзе ажыццёўлена перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса на РТПС Беразіно Мінскай вобласці. У сувязі з гэтым карыстальнікам, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Бярэзінскім, Крупскім, Барысаўскім, Чэрвеньскім раёнах, а таксама якія пражываюць у Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне і прымаюць тэлеканалы 3-га мультыплекса ад РТПС Беразіно спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны канал. Для аднаўлення прагляду тэлеканала 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» ад РТПС Беразіно спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 58-га канала на 30-ы. Астатнія тэлеканалы 1-га і 2-га мультыплексаў ад РТПС Беразіно застаюцца без змен: 1-ы мультыплекс – на 41-ым канале, 2-гі мультыплекс – на 46-ым канале. 17.12.2021 – перастройка радыёчастотнага канала 3-га мультыплекса на РТПС Крупскі Мінскай вобласці. У сувязі з гэтым карыстальнікам, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў Крупскім і Барысаўскім раёнах, а таксама якія пражываюць у Віцебскай вобласці ў Талачынскім раёне і ў Магілёўскай вобласці ў Круглянскім раёне, якія прымаюць тэлеканалы 3-га мультыплекса ад РТПС Крупскі, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотны канал. Для аднаўлення прагляду тэлеканала 3-га мультыплекса паслугі «Эфірная ZALA» РУП «Белтэлекам» ад РТПС Крупскі, спатрэбіцца перастроiць радыёчастотныя каналы з 58-га канала на 30-ы. Астатнія тэлеканалы 1-га, 2-га мультыплексаў ад РТПС Крупскі застаюцца без змен: 1-ы мультыплекс – на 41-ым канале і 2-гі мультыплекс – на 46-ым канале.
|
||||||
№ п.п. |
Размяшчэнне радыёперадаючай тэлевізійнай станцыі (РТПС) |
Ахопліваемыя раёны, у якіх змяняюцца частотныя каналы |
Мультыплекс |
Існуючы частотны канал (частата) |
Новы частотны канал (частата) |
Дата пераходу на новы частотны канал, дзень тыдня |
Брэсцкая вобласць |
||||||
снежань 2021 |
||||||
1 |
Столінскі р-н, РТПС Столін |
Столінскі |
1-шы мультыплекс |
56 (754 МГц) |
32 (562 МГц) |
16.12.2021 |
2 |
Столінскі |
2-гi мультыплекс |
50 (706 МГц) |
21 (474 МГц) |
16.12.2021 |
|
Віцебская вобласць |
||||||
снежань 2021 |
||||||
1 |
Мінская вобласць, Крупскі р-н, РТПС Крупскі |
Талачынскі
|
3-цi мультыплекс |
58 (770 МГц) |
30 (546 МГц) |
17.12.2021 |
Мінская вобласць |
||||||
снежань 2021 |
||||||
1 |
Бярэзінскі раён, РТПС Беразіно |
Бярэзінскі Крупскі Чэрвеньскі Барысаўскі
|
3-цi мультыплекс |
58 (770 МГц) |
30 (546 МГц) |
16.12.2021 |
2 |
Крупскі р-н, РТПС Крупскі |
Крупскі Барысаўскі |
3-цi мультыплекс |
58 (770 МГц) |
30 (546 МГц) |
17.12.2021 |
Магілёўская вобласць |
||||||
снежань 2021 |
||||||
1 |
Мінская вобласць, Бярэзінскі р-н, РТПС Беразіно |
Клічаўскі |
3-цi мультыплекс |
58 (770 МГц) |
30 (546 МГц) |
16.12.2021 |
2 |
Мінская вобласць, Крупскі р-н, РТПС Крупскі |
Круглянскі |
3-цi мультыплекс |
58 (770 МГц) |
30 (546 МГц) |
17.12.2021 |