Прадстаўнікі РУП «Белтэлекам» удастоены ўзнагарод Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі

За актыўную работу па ўмацаванню і развіццю Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС) і вялікі асабісты ўклад у дзейнасць РСС прадстаўнікі РУП «Белтэлекам» удастоены ўзнагарод Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.

У адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў адміністрацый сувязі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі і Каардынацыйнай рады дзяржаў-удзельніц СНД па інфарматызацыі пры РСС ад 28 снежня 2021г. № 57/27-22 Ганаровай граматай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі ўзнагароджаны:

Петручэня Юрый Мікалаевіч, генеральны дырэктар;

Кірэеў Ігар Ільіч, начальнік вытворчасці Міжнародны цэнтр камутацыі;

Пінчук Марына Іванаўна, начальнік аддзела арганізацыі справаводства.

Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі створана 17 снежня 1991 г. у Маскве кіраўнікамі адміністрацый сувязі незалежных дзяржаў. У гэты дзень яны падпісалі Пагадненне аб стварэнні РСС – арганізацыі, закліканай ажыццяўляць супрацоўніцтва новых незалежных дзяржаў у галіне электрычнай і паштовай сувязі на добраахвотных пачатках, прынцыпах узаемапавагі і суверэннасці.

У 2021 годзе Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі споўнілася 30 гадоў.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/pradstauniki-rup-beltelekam-udastoeny-uznagarod-regiyanalnay-sadruzhnasci-u-galine