Кулінарыя, падарожжы і дызайн: ZALA прадстаўляе новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

З 1 лютага 2022 года пачынаецца трансляцыя новых тэставых тэлеканалаў «ТЭЛЕКАФЕ», «ПАЕХАЛІ», «CANDY» и «Бабер».

У дадатковым тэматычным пакеце «На канапе», пашыраных пакетах ZALA IPTV арганізавана вяшчанне тэлевізійных каналаў «ТЭЛЕКАФЕ» (кнопка 154) і «ПАЕХАЛІ!» (кнопка 155).

Тэлеканал «CANDY» даступны да прагляду на 164-й кнопцы ў дадатковым тэматычным пакеце «Начны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і ў складзе базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA.

Тэлеканал «Бабер» прадстаўлены на 76-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV.

«ТЭЛЕКАФЕ» – гэта феерыя густу і тэрыторыя весялосці, захапляльны канал з кулінарным акцэнтам, вясёлы і смачны даведнік па жыцці! У эфіры – забаўляльныя і гумарыстычныя праекты з самымі нечаканымі вядучымі. Гледачоў чакаюць праграмы розных фарматаў з захапляльнымі сюжэтнымі паваротамі і дзівоснымі героямі.

«ПАЕХАЛІ!» – тэлеканал, праекты якога паказваюць, як зрабіць любую паездку па Расіі і блізкім замежжы яркай і незабыўнай. Праграмы не проста расказваюць пра самыя розныя спосабы цікава і займальна правесці водпуск або выхадныя, але і пра тое, як атрымаць зарад незвычайных эмоцый, не з'язджаючы далёка ад роднай хаты.

«CANDY» – эратычны тэлеканал, рэкамендаваны для асоб, якія дасягнулі 18 гадоў.

«Бабер» – тэлеканал аб сучасным дызайне дома, дачы і офіса. Вядучыя – дызайнеры інтэр'ераў, архітэктары, будаўнікі, ландшафтныя спецыялісты і іншыя прафесіяналы – расказваюць і дэманструюць гледачам у эфіры, як самім уладкаваць прастору.

Таксама з 1 лютага спыняецца трансляцыя тэлеканалаў «Настальгія», «Наша новае кіно», «КВЗ» і «Erox» у пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/kulinaryya-padarozhzhy-i-dyzayn-zala-pradstaulyae-novyya-telekanaly