13 лютага - Сусветны дзень радыё

13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё, аб'яўлены ў 2011 годзе краінамі-ўдзельнікамі ЮНЕСКА і адобраны ў 2012 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. Сёлета многія краіны яго адзначаць ужо ў адзінаццаты раз.

Сусветны дзень радыё 2022 года прысвечаны тэме «Радыё і давер». Паводле дадзеных розных міжнародных справаздач, радыё працягвае заставацца адным з самых паважаных і шырока выкарыстоўваных сродкаў масавай інфармацыі ў свеце. Радыё здольна ахапіць самую шырокую аўдыторыю, данесці да слухача галасы і меркаванні розных прадстаўнікоў грамадства.

Развіццё радыёвяшчання пастаянна ўдасканальваецца з улікам укаранення перадавых тэхналогій, у тым ліку доступ у глабальную сетку Інтэрнэт і наяўнасць сучасных гаджэтаў у насельніцтва. Радыёстанцыі можна слухаць на розных пляцоўках: не толькі праз прыёмнік, але і праз тэлевізар, мабільны тэлефон і ў інтэрнэце.

На сённяшні дзень, у Беларусі маецца ў наяўнасці 458 радыёвяшчальных перадатчыкаў дыяпазону вельмі высокіх частот, якія забяспечваюць эфірную трансляцыю дзяржаўных і камерцыйных гукавых праграм, у тым ліку абласных і рэгіянальных.

Віншуем усіх працаўнікоў радыё і шматлікую аўдыторыю слухачоў са святам!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/13-lyutaga-susvetny-dzen-radyyo-0