Партал рэйтынгавай ацэнкі абнавіў дызайн і пашырыў функцыянал

Партал рэйтынгавай ацэнкі – спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання дзяржаўнымі арганізацыямі.

Карыстачам стаў даступны абноўлены партал якасць-паслуг.бел, які атрымаў новы, сучасны дызайн і структуру.

Апроч палепшаных візуальных і тэхнічных аспектаў, прадстаўлены наступны функцыянал:

новыя спосабы рэгістрацыі на партале для карыстальнікаў. Цяпер атрымаць доступ да ацэнкі арганізацый можна не толькі пасля рэгістрацыі і аўтарызацыі па лагіне і паролі, але і праз сацыяльныя сеткі.

магчымасць атрымліваць шырэйшую аналітыку для арганізацый. Па выніках ацэнкі якасці работы карыстальнікамі, уключаючы дэталізацыю змяненняў пазіцый у рэйтынгу падпарадкаваных арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, арганізацыі змогуць аператыўна і больш дакладна рэагаваць на змяненне меркаванняў аб рабоце і прымаць меры па павышэнні якасці абслугоўвання на розных узроўнях.

функцыя для генерацыі QR-кодаў профіляў аб'ектаў ацэнкі. Карыстальнік, які атрымаў паслугу і жадае ацаніць якасць яе прадастаўлення, з дапамогай QR-кода зможа перайсці на старонку адпаведнага дзяржаўнага органа ці арганізацыі на партале. Гэта спрашчае доступ да опцый партала

На сённяшні дзень магчымасцямі партала карыстаюцца каля 53 тысяч чалавек. У якасці аб'ектаў ацэнкі зарэгістравана больш за 13 тысяч арганізацый, выстаўлена больш за 240 тысяч адзнак.

Цяпер на партале прадстаўлены 144 аб'екты РУП «Белтэлекам».

Як знайсці арганізацыю на партале:

– з дапамогай пошукавага радка;

– у пераліку арганізацый;

– на карце – у раздзеле «Рэйтынг»;

– па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.

Для ацэнкі неабходна выбраць з прапанаванага пераліку паслуг і ўказаць дату яе прадастаўлення. Далей па пяцібальнай шкале запаўняецца анкета.

Крытэрыі для ацэнкі:

– прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі ці ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

– даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі;

– выкананне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі;

– ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.

Па жаданні, можна дадаць свае каментарыі аб якасці абслугоўвання.

Ацаніце нас на партале рэйтынгавай адзнакі! Нам вельмі важна Ваша меркаванне!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/partal-reytyngavay-acenki-abnaviu-dyzayn-i-pashyryu-funkcyyanal