У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання

Традыцыйна, у трэці чацвер месяца, у «Белтэлекаме» адбыўся адзіны дзень інфармавання. 17 сакавіка ён быў прысвечаны тэмам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і прафілактыцы наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь.

З працоўным калектывам Слуцкага ЗУЭС Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» сустрэўся Канстанцін Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік Мінсувязі абмеркаваў прымаемыя дзяржавай меры па захаванні гістарычнай памяці.

У гэты ж дзень, РУП «Белтэлекам» наведалі Святаслаў Кулінок, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук, і Аляксандр Яцкоўскі, прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся ўсе структурныя падраздзяленні прадпрыемства.

Пасля абмеркавання асноўнай тэмы, прысутныя разгледзелі пытанні супрацьдзеяння наркаманіі і гандлі наркотыкамі, а таксама дапамогі тым, хто сутыкнуўся з гэтай праблемай.

Сустрэча прайшла ў форме адкрытага дыялогу, што дало магчымасць абмеркаваць усе пытанні. Вельмі важна, што кожны прысутны на мерапрыемстве вынес для сябе карысную інфармацыю.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/u-beltelekame-prayshou-adziny-dzen-infarmavannya-5