Навінкі ў «Белтэлекаме»! Пашыраны мадэльны шэраг кавамашын і ражковых кававарак
«Белтэлекам» пашырыў асартымент тавараў для набыцця ў растэрміноўку. У сэрвісных цэнтрах з'явіліся ў продажы кавамашына DE LONGHI ECAM350.55B і ражковая кававарка DE LONGHI EC230.BK. Усе тавары даступныя для набыцця без першапачатковага плацяжу, памер штомесячных выплат застанецца нязменным да канца дзеяння дамовы.
Кавамашына DE LONGHI мадэлі ECAM350.55B – гэта прадуктыўнасць, функцыянальнасць і кампактнасць. Аўтаматычная сістэма ўключае поўны цыкл прыгатавання духмянай кавы. За адну аперацыю прылада прыгатуе 2 порцыі напою. Ёмістасці для вады і малака лёгка здымаюцца і надзейна фіксуюцца ў корпусе. Машына дазваляе рэгуляваць ступень памолу, крэпасць напою, шчыльнасць малочнай пены і аб'ём адной порцыі. Прадугледжаны рэжым аўтаматычнага прамывання і прапаркі сістэмы.
Ражковая кававарка DE LONGHI EC230.BK – аптымальнае спалучэнне кошту і якасці. Прылада з ручным капучынатарам мае ёмістасць для вады 1 літр і знешнюю ёмістасць для малака, а таксама здымны латок для збору кропель. Кіруецца механічна, можа прыгатаваць два кубкі напою адначасова.
Поўнае апісанне тавараў – на сайце.
Набыць тавар у растэрміноўку на 24 месяцы і без першапачатковага плацяжу могуць кліенты кампаніі – фізічныя асобы, якія больш за год карыстаюцца паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт і/або тэлебачання ZALA, а таксама пакетаў паслуг (падрабязней тут).
Таксама ў «Белтэлекаме» можна набыць тэлевізары Samsung, LG, KIVI, ноўтбук Huawei MateBook D15, робаты-пыласосы Xiaomi Mi Robot і планшэты Samsung.
Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123. Для замовы звяртайцеся ў сэрвісны цэнтр або аформіце заяўку ў інтэрнэт-краме.
Спяшайцеся! Колькасць тавару абмежавана.