Віцебская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

11.05.2022г. з 00:30 да 05:30 на тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага, Браслаўскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём абавязковага агульнадаступнага пакета праграм і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, а таксама з 02.00 да 05.30 на тэрыторыі Віцебскага, Гарадоцкага, Шумілінскага, Сененскага, Бешанкавіцкага, Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём абавязковага агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага ТБ.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/vicebskaya-voblasc-raboty-na-setcy-efirnaga-telebachannya-i-radyyovyashchannya-264