17 мая – Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства

Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства адзначаецца штогод 17 мая. Гэты дзень азначае заснаванне Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) – 17 мая 1865 года, калі ў Парыжы была падпісана першая Міжнародная тэлеграфная канвенцыя.

Тэма Сусветнага дня электрасувязі і інфармацыйнага грамадства 2022 года – «Лічбавыя тэхналогіі для пажылых людзей і здаровага старэння». «Раўнапраўны доступ да лічбавых тэхналогій – не толькі маральная адказнасць. Ён важны для глабальнага росквіту і ўстойлівага развіцця», – гаворыцца ў штогадовым пасланні Генеральнага сакратара Міжнароднага саюза электрасувязі Хоўліня Чжао.

Агульная задача арганізацый сферы ІКТ – зрабіць тэхналогіі раўнапраўнымі, бяспечнымі і даступнымі для людзей усіх узростаў, дапамагчы пажылым людзям у лічбавым свеце стаць актыўнымі ўдзельнікамі інфармацыйнага грамадства.

На сённяшні дзень РУП «Белтэлекам» прапануе шырокія лінейкі паслуг, у тым ліку доступу ў сетку Інтэрнэт, тэлебачання і інш. Акрамя таго, на прадпрыемстве створаны найбуйнейшы ў рэспубліцы кругласутачны тэлефонны цэнтр, спецыялісты якога дапамогуць карыстальнікам атрымаць падрабязную кансультацыю па паслугах, тэхнічных пытаннях і нават пры неабходнасці выклікаць майстра дадому. Званок на нумар 123 бясплатны як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефонаў.

Спецыялісты РУП «Белтэлекам» стварылі сайт, які накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці і асвятленне пытанняў кібербяспекі для людзей усіх узростаў. А адной з задач тэлеканала «ЯСНАе TV», заснавальнікам якога з'яўляецца РУП «Белтэлекам», стала знаёмства гледачоў, у тым ліку пажылых людзей, са светам інавацый, тэлекамунікацый і высокіх тэхналогій. Важную асветніцкую функцыю вырашаюць праграмы «У адкрытым доступе» і «Час высокіх тэхналогій». Пачынаючы з 2020 года ў эфір выйшла некалькі сезонаў, і цікавасць гледачоў да гэтых праектаў з кожным годам павялічваецца.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/17-maya-susvetny-dzen-elektrasuvyazi-i-infarmacyynaga-gramadstva-1