Сезон адкрыты: новая воркаут-пляцоўка «ЯСНА» з'явілася ў Калінкавічах!

Новы сезон праекта «Свята нашага двара разам з «ЯСНА» стартаваў у Калінкавічах. У маі кампанія «Белтэлекам» устанавіла ў горадзе воркаўт-пляцоўку.

Па традыцыі ў дзень адкрыцця новай лакацыі для варкаўта ў гарадскім двары па вуліцы Дзяржынскага прайшло вясёлае сямейнае свята. Маляўнічыя паветраныя шары і іншыя сюрпрызы ад «Белтэлекама» ўзнялі настроі прысутным і нікога не пакінулі абыякавым.

Шматфункцыянальны комплекс «ЯСНА» стаў падарункам для жыхароў раёна, якіх аб'ядноўвае любоў да спорту і актыўнага ладу жыцця. Новая воркаут-пляцоўка дапаможа прыцягнуць да спорту моладзь, а для прафесіяналаў стане выдатным месцам для трэніровак.

Даўно чакалі такога падарунку, зараз можна займацца фізкультурай на адкрытым паветры недалёка ад дома. Дарослыя і дзеці гэтаму вельмі рады. Вялікі дзякуй! – кажуць удзячныя жыхары Калінкавіч.

У канцы мінулага года дзіцячыя гульнявыя комплексы і воркаўт-пляцоўкі «ЯСНА» з'явіліся таксама ў пасёлку Шуміліна, вёсцы Броўкі Мінскага раёна, у Мінску, Клімавічах, Капылі. У новым сезоне акцыя працягнецца і ў іншых гарадах краіны.

Маштабная рэспубліканская акцыя «Свята нашага двара разам з «ЯСНА», у межах якой у гарадах Беларусі ўстанаўліваюцца дзіцячыя гульнявыя комплексы і шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі, стартавала яшчэ ў 2017 годзе. За 5 гадоў праекта дзякуючы «Белтэлекаму» змяніліся двары ў больш чым 50 гарадах рэспублікі: у Мінску, Гомелі, Бабруйску, Баранавічах, Пінску, Лідзе, Жодзіне, Мазыры, Капылі, Добрушы, Шклове і іншых населеных пунктах.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/sezon-adkryty-novaya-vorkaut-plyacouka-yasna-zyavilasya-u-kalinkavichakh