«Белтэлекам» і Мінскі трактарны завод дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы лічбавых тэхналогій

«Белтэлекам» і Мінскі трактарны завод заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. 26 мая подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і генеральны дырэктар ААТ «Мінскі трактарны завод» Віталь Воўк.

Урачыстая цырымонія падпісання прымеркавана да 76-годдзя з даты заснавання завода, якое калектыў адзначыць 29 мая.

Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:

Мы высока цэнім супрацоўніцтва з флагманам айчыннага машынабудавання. Вялікі вопыт і ўнікальныя кампетэнцыі «Белтэлекама» дазволяць рэалізаваць тэлекамунікацыйныя праекты любога маштабу і забяспечыць сучаснымі паслугамі электрасувязі такі буйны вытворчы комплекс, як Мінскі трактарны завод. Упэўнены, што, аб'яднаўшы рэсурсы і кампетэнцыі, мы зможам умацаваць пазіцыі нашых прадпрыемстваў і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва ў сферы сучасных лічбавых тэхналогій.

Віталь Воўк, генеральны дырэктар ААТ «Мінскі трактарны завод»:

Стратэгіяй развіцця МТЗ-Холдынга да 2030 года прадугледжана поўная мадэрнізацыя вытворчасці, у тым ліку маштабная цыфрызацыя працэсаў. Я вельмі рады, што ў гэтай перспектыўнай справе нам аказвае актыўную падтрымку РУП «Белтэлекам». Упэўнены, што з дапамогай такога перадавога прадпрыемства ў завода ўсё атрымаецца значна хутчэй.

Першым праектам, які маюць намер рэалізаваць бакі, стане стварэнне сістэмы відэакантролю на аб'ектах Мінскага трактарнага завода. У далейшым пагадненне дасць імпульс актыўнаму развіццю сучаснай лічбавай інфраструктуры, інавацыйных падыходаў у сферы тэлекамунікацый, вытворчасці і прамысловасці. Паглыбленае супрацоўніцтва дасць магчымасць прадпрыемствам нарошчваць свой патэнцыял і ствараць новыя магчымасці для эфектыўнага развіцця бізнесу.

«Белтэлекам» прапануе сваім партнёрам больш за 70 сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Спецыялісты прадпрыемства гатовы рэалізаваць пад ключ праект любога маштабу з улікам усіх індывідуальных задач кліента. У ліку найбольш запатрабаваных паслуг – тэлефанія, доступ у інтэрнэт, відэакантроль, стварэнне і абслугоўванне лакальных сетак, абаронены хостынг, прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi і інш.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-i-minski-traktarny-zavod-damovilisya-ab-supracounictve-u-sfery-lichbavykh