Падарунак да Дня аховы дзяцей ад «Белтэлекама»: у Полацку адкрылася новая воркаўт-пляцоўка

«Свята нашага двара» разам з «ЯСНА» працягваецца!

1 чэрвеня, у Дзень аховы дзяцей, жыхары горада Полацка атрымалі падарунак ад кампаніі «Белтэлекам» – у двары па вуліцы Гагарына ўсталяваная новая воркаут-пляцоўка «ЯСНА».

Як адзначыў начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла Дзмітрый Малайцоў, «з'яўленне яшчэ аднаго сацыяльнага аб'екта ад кампаніі «Белтэлекам» – значная падзея, таму што яркі спартыўны комплекс прыўнясе ў жыццё маладых гараджан шмат радасці».

Супрацоўнікі Віцебскага філіяла «Белтэлекам» арганізавалі для прысутных гасцей гульнявую забаўляльную праграму. Дзяцей сустракалі вясёлыя аніматары і запрашалі паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах. Спартыўныя спаборніцтвы, жарты, песні і танцы зарадзілі ўсіх выдатным настроем. Усе ўдзельнікі атрымалі сувеніры і паветраныя шары. А захаваць радасныя эмоцыі можна было на вясёлай фотасесіі.

Палачане ўпэўнены, што з'яўленне новай воркаут-пляцоўкі далучыць маладое пакаленне да здаровага ладу жыцця, бо гэта выдатная магчымасць займацца спортам на свежым паветры. А з надыходам цёплых дзён так хочацца часцей бываць на вуліцы.

Больш фатаграфій у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/padarunak-da-dnya-akhovy-dzyacey-ad-beltelekama-u-polacku-adkrylasya-novaya-vorkaut