«Белтэлекам» прыме ўдзел у міжнароднай выставе «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022»
З 22 па 25 чэрвеня 2022 года «Белтэлекам» прыме ўдзел у I-й Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь 2022», якая адбудзецца ў «Мiнск-арэне» па адрасе: пр. Пераможцаў, 111.
Дзелавая частка выстаўкі ўключае комплекс кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў, накіраваных на шырокую дэманстрацыю высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў у сферы бяспекі. У праграме – выступленні экспертаў, абмеркаванне актуальных тэм, абмен інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях, кансультацыі наведвальнікаў і многае іншае.
На сённяшні дзень «Белтэлекам» мае вялікі вопыт і ўнікальныя кампетэнцыі ў сферы ўкаранення лічбавых тэхналогій. Адным з самых маладых і паспяховых праектаў кампаніі стаў «Відэакантроль», магчымасці якога пастаянна ўдасканальваюцца. Комплекснае рашэнне ўключае ў сябе набор інструментаў для стварэння сістэмы, якая лёгка маштабуецца з магчымасцю падлучэння опцыі відэааналітыкі.
«Відэакантроль» – гэта зручны спосаб забеспячэння бяспекі і выдаленага кантролю за любымі аб'ектамі. На сённяшні дзень паслуга прапануецца як юрыдычным асобам, так і жыхарам шматкватэрных жылых дамоў і прыватнай забудовы. Карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу ці да запісаў архіва на працягу 30 сутак. Праглядаць відэа можна з любой прылады з доступам у сетку інтэрнэт.
Опцыя відэааналітыкі – новы модуль, які дазваляе аналізаваць дадзеныя з устаноўленых камер відэаназірання. Гэта можа быць распазнанне асоб, нумарных знакаў, дэтэкцыя руху і г.д. Цяпер паспяхова рэалізуюцца пілотныя праекты і напрацоўваюцца практычныя кейсы для запуску ў камерцыйную эксплуатацыю.
Адзначым, што функцыянал паслугі развіваецца. Напрыклад, інтэграцыя з сістэмай відэакантролю дазволіла стварыць «разумную прахадную», якая дазваляе кантраляваць доступ на аб'ект і весці ўлік працоўнага часу супрацоўнікаў. Пілотны праект ужо паспяхова ўкаранёны ў галаўным офісе «Белтэлекама» і маштабуецца ў іншых структурных падраздзяленнях кампаніі.
На стэндзе «Белтэлекама» наведвальнікі змогуць ацаніць інтэрфейс кіравання «Відэакантролем», пратэставаць дадатковыя опцыі і сэрвісы, атрымаць кансультацыю. Спецыялісты таксама раскажуць пра іншыя запатрабаваныя паслугі для бізнесу, а іх больш за 70!
Праект любога маштабу кампанія гатова рэалізаваць з улікам індывідуальных запатрабаванняў і задач кліента: вы агучваеце свае пажаданні, мы падбіраем аптымальны сцэнар і ўкараняем пад ключ!