Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці

Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» прызнаны лепшым у выкананні асноўных паказнікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый сувязі і занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці. Дыплом дырэктару Брэсцкага філіяла Аляксандру Кендзе ўручыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў, па традыцыі было прымеркавана да Дня Рэспублікі.

Вітаючы прысутных, Юрый Шулейка адзначыў, што напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь падводзіць працоўныя заслугі асобных людзей і прадпрыемстваў, якімі яны кіруюць, - гэта вялікі гонар. «Сёння менавіта наша адзіная эканамічная і дзяржаўная пазіцыя, а таксама працавітасць беларусаў, у тым ліку брэстаўчан, даюць магчымасць жыць у сацыяльнай, эканамічна ўстойлівай, самастойнай дзяржаве», - падкрэсліў старшыня Брэсцкага аблвыканкама.

Віншуем наш Брэсцкі філіял! Ганарымся поспехамі калег, жадаем быць яшчэ больш прадуктыўным і смела пакараць новыя прафесійныя вяршыні!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/brescki-filiyal-rup-beltelekam-zaneseny-na-doshku-gonaru-bresckay-voblasci