Напярэдадні свята: «Белтэлекам» прыме ўдзел у XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
«Белтэлекам» традыцыйна выступіць афіцыйным партнёрам ХХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» – самай доўгачаканай і грандыёзнай падзеі гэтага лета!
Арганізатары робяць усё магчымае, каб музычны форум быў яшчэ больш яркім, маштабным і цікавым. Галоўнымі тэмамі фестывалю мастацтваў стануць Год гістарычнай памяці і 20-гадовы юбілей дзіцячага конкурсу «Віцебск», а таксама 140-годдзе класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У горадзе ўжо ўстаноўлены гандлёвыя павільёны, маляўнічыя фотазоны і святочныя лакацыі – Віцебск гатовы сустракаць гасцей!
Партнёрства нацыянальнага аператара сувязі са «Славянскім базарам» працягваецца больш за 15 гадоў. Супрацоўнікі Віцебскага філіяла заўсёды ў цэнтры святочных падзей. У самых наведвальных лакацыях нашы калегі праводзяць прома-акцыі, знаёмяць з навінкамі і папулярнымі паслугамі кампаніі, а таксама рыхтуюць віктарыны, розыгрышы і сюрпрызы ад «Белтэлекама» для самых актыўных удзельнікаў.
Першымі на фестывалі чакаюць удзельнікаў дзіцячага песеннага конкурсу. Сёлета «Белтэлекам» падрыхтаваў спецыяльны прыз для юных выканаўцаў.
Урачыстае адкрыццё «Славянскага базару» адбудзецца 14 ліпеня. У Летнім амфітэатры і на іншых канцэртных пляцоўках пройдуць дзясяткі музычных праграм. Фестываль прапануе мноства канцэртаў, спектакляў і шоу на любы густ і ўзрост. Спецыяльна для маладзёжных ініцыятыў збудавалі сцэну каля канцэртнай залы «Віцебск».
XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прадоўжыцца да 17 ліпеня. Асобныя мерапрыемствы адбудуцца 13–18 ліпеня.
Да сустрэчы на свяце!