Увазе карыстальнікаў пакетаў паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+»
Паважаныя абаненты!
З 30 жніўня 2022 года прадастаўленне доступу да відэаматэрыялаў анлайн-кінатэатра «МЕГОГО» у пакетах паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+» будзе спынена па не залежных ад РУП «Белтэлекам» прычынам.
Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па інтэграцыі з іншым анлайн-кінатэатрам. Інфармацыя аб замене будзе прадстаўлена дадаткова.