24 верасня генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» правядзе прамую тэлефонную лінію

У суботу, 24 верасня, з 9.00 да 12.00 генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч правядзе прамую тэлефонную лінію.

У гэты дзень па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры званку на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/або работы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/24-verasnya-generalny-dyrektar-rup-beltelekam-pravyadze-pramuyu-telefonnuyu-liniyu