Культавыя серыялы і навінкі сезона: «Амедыятэка» стала даступная ў «Белтэлекам»
З 29 верасня абаненты пакетаў паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (Мегога)» (перайменаваны ў «ЯСНА Кіно (Амедыятэка)») і «ЯСНА Кіно+» атрымалi доступ да анлайн-кінатэатра «Амедыятэка».
Анлайн-кінатэатр «Амедыятэка» – гэта навінкі і хіты ад вядучых сусветных студый і тэлеканалаў. Падпіска парадуе аматараў замежных серыялаў разнастайнасцю жанраў: вострасюжэтныя дэтэктывы, захапляльныя драмы, а таксама камедыі і рамантычныя гісторыі. «Гульня тронаў», «Дом дракона», «Сэкс у вялікім горадзе», «І проста так», «Эйфарыя», «Свет Дзікага Захаду», «Сапраўдны дэтэктыў», – гэтыя і іншыя серыялы карыстаюцца нязменным поспехам у гледачоў.
Сапраўдныя аматары серыялаў будуць мець магчымасць глядзець прэм'еры адначасова з усім светам. Кантэнт прадстаўлены на рускай мове і на мове арыгінала з рускімі субтытрамі. Можна атрымліваць асалоду ад прагляду без рэкламы ў высокай якасці і ў прафесійным агучванні.
Кантэнт «Амедыятэкі» разлічаны на карыстальнікаў ад 18 гадоў. Для прагляду запатрабуецца ўвесці «бацькоўскі пароль». Пароль, усталяваны па змаўчанні, указаны ў «Кіраўніцтве карыстальніка» у раздзеле «Бацькоўскі кантроль». Яго ўстаноўка і змена праводзяцца ў раздзеле «Налады».
Звяртаем увагу, што на першым этапе «Амедыятэка» прадстаўлена ў рэжыме тэсціравання. Па меры завяршэння работ серыялы і фільмы сэрвісу «Амедыятэка» стануць даступныя для прагляду ў высокай якасці.
Прыемнага вольнага часу ў экрана!