«Белтэлекам» удастоены прэміі «Народная Марка» ў чатырох намінацыях

«Белтэлекам» стаў пераможцам 10-й юбілейнай Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» адразу ў чатырох намінацыях. Вынікі конкурсу аб'явілі 1 снежня.

У Прэміі няма прафесійнага журы, менавіта спажыўцы вырашаюць, якія брэнды могуць прэтэндаваць на перамогу. Па выніках адкрытага галасавання, якое праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, «Белтэлекам» прызнаны лідэрам у намінацыях «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра» – гандлёвая марка «ЯСНА»; «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне» – гандлёвая марка ZALA. Упершыню кампаніі «Белтэлекам» таксама прысуджана спецыяльная намінацыя – «Народнае прызнанне».

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня:

– У трэці раз мы атрымліваем прэмію «Народная марка». Гэта высокая ацэнка і ў той жа час – высокая адказнасць. Давер абанентаў – мабыць, галоўны паказчык поспеху і стымул для нашай каманды. Прыемна ўсведамляць, што брэндам ЯСНА і Zala давяраюць мільёны карыстальнікаў. Мы працягнем працаваць для таго, каб самыя сучасныя тэхналогіі і паслугі ўжо пад новымі брэндамі сталі такімі ж паспяховымі!

Брэнд «ЯСНА» заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра». Лінейка «ЯСНА» – несумненны лідэр у сегменце комплексных рашэнняў для насельніцтва. З 13 варыянтаў розных пакетаў кожны абанент знойдзе неабходны набор паслуг. Інтэрнэт, тэлефонная сувязь і тэлебачанне могуць быць дапоўнены паслугамі «Разумны дом», «Відэакантроль», ігравымі і фільмавымі рэсурсамі. Выгода заключаецца яшчэ і ў тым, што ўсе паслугі аб'яднаны ў адну дамову і аплачваюцца агульным плацяжом.

Брэнд ZALA перамог у намінацыях «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне». ZALA аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне ад кампаніі «Белтэлекам». Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі – ставіць на паўзу, праглядаць перадачы, якія раней выйшлі ў эфір, знаёміцца з праграмай і многае іншае. А са SMART ZALA любімыя праграмы даступныя ўсюды, дзе ёсць Інтэрнет. Лічбавая якасць, шырокі выбар каналаў, тэматычныя пакеты розных жанраў вызначылі поспех ZALA.

«Белтэлекам» пастаянна ўдасканальвае сваю работу, дае старт новым тэхналагічным праектам, самую пільную ўвагу ўдзяляе надзейнасці паслуг. Напярэдадні новага года «Народная Марка» стала своеасаблівым вынікам работы, прэстыжнай узнагародай за прафесіяналізм і якасць. Дзякуем за давер!

«Народная марка» – штогадовая прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-udastoeny-premii-narodnaya-marka-u-chatyrokh-naminacyyakh