Навінкі, якіх вы чакалі! Apple iРhone 14 і Tecno Megabook T1 цяпер у «Белтэлекаме»
Пачынаем год з выдатных навін! У асартыменце тавараў, даступных у растэрміноўку ў «Белтэлекаме», з'явіліся яркія навінкі. Смартфоны Apple iРhone 14 і наўтбукі Tecno Megabook T1 зараз можна набыць у сэрвісных цэнтрах кампаніі і на сайце shop.beltelecom.by.
Apple iРhone 14 128GB мае дыяганаль дысплея 6,1 цалі, абсталяваны працэсарам Apple A15 Bionic, OLED-дысплеем, палепшанай камерай з наступнымі характарыстыкамі: 12 Мп, f/1.5, 26 мм, 1.9 мкм, аптычная стабілізацыя, шырокавугольны 12 Мп f/2.4, 13 мм, 120˚, 2х аптычны зум, звышшырокавугольны, а таксама новым рэжымам стабілізацыі камеры Action Mode. Мадэль прадстаўлена ў чатырох колерах: паўночны чорны (Midnight black), сіні (Blue), фіялетавы (Purple), зорны (Starlight).
Смартфон можна набыць у растэрміноўку на 24 месяцы, сума штомесячнага плацяжу складзе 180 рублёў.
Tecno Megabook T1 16GB/512GB з дыяганаллю экрана 15,6 цалі даступны ў двух колерах: Space Grey і Moonshine Silver. Гэта тонкі, лёгкі, стыльны наўтбук у алюмініевым корпусе, з працэсарам Intel Core i5, IPS-матрыцай і дазволам экрана 1920×1080. Аб'ём аператыўнай памяці – 16 ГБ, запас энергіі – да 17,5 гадзіны. Маючы дастаткова вялікі экран, ён важыць усяго 1480 г!
Растэрміноўка на ноўтбук – 24 месяцы са штомесячным плацяжом 110 рублёў.
Поўнае апісанне тавараў – на сайце.
Купіць тавар у растэрміноўку могуць абаненты, якія больш за год карыстаюцца доступам у сетку Інтэрнэт і/або тэлебачаннем ZALA, у тым ліку ў складзе пакетаў паслуг, і на момант набыцця тавару з'яўляюцца абанентамі паслуг на ўмовах любога з наступных тарыфных планаў:
- па тэхналогіі xDSL і LTE: пакет паслуг лінейкі «Сямейны», за выключэннем «Сямейны 3», «Сямейны 4», або пакет паслуг лінейкі «ЯСНА» з хуткасцю доступу да сеткі Інтэрнэт не ніжэй за 35/17,5 Мбіт/с;
- па тэхналогіі PON: пакет паслуг лінейкі «ЯСНА» з хуткасцю доступу да сеткі Інтэрнэт не ніжэй за 100/50 Мбіт/с.
Пакінуць заяўку на набыццё ўпадабанай мадэлі можна на сайце beltelecom.by. Атрымаць падрабязную кансультацыю – у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» або па нумары 123 (кругласутачна, званок бясплатны).
Спяшайцеся! Колькасць тавара абмежавана.