Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад Савецкіх войскаў з Афганістана.

У нашай краіне гэта дата сімвалізуе мужнасць, высокае пачуццё абавязку і прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Да памятнай даты ва ўсіх філіялах кампаніі «Белтэлекам» праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы: сустрэчы моладзі з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане, ушанаванне калег, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, памятныя мітынгі, ускладання кветак да мемарыялаў.

Самыя шчырыя словы падзякі мы накіроўваем нашым калегам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. Вы заставаліся вернымі сваёй прысязе, добрасумленна выконвалі свой абавязак і сёння з'яўляецеся прыкладам сапраўднага патрыятызму і адданасці Радзіме, высокага прафесіяналізму і адказнага стаўлення да сваёй працы. Вы дзяліцеся сваімі ведамі і вопытам з моладдзю і вучыце самаму галоўнаму – шанаваць мір і сумленна працаваць на карысць роднай краіны!

Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і добрага настрою. Мірнага неба, шчасця і дабрабыту – вашым родным і блізкім!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/da-dnya-pamyaci-voinau-internacyyanalistau