Пяты сумесны сезон! «Белтэлекам» і Беларуская федэрацыя футбола прадоўжаць супрацоўніцтва ў 2023 годзе

21 лютага 2023 года генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і Старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Базанаў падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Гэта значыць, што сумесная праца тэлекамунікацыйнага аператара і АБФФ працягнецца ў 2023 годзе. Старт новаму сезону дадзены ў выдатным гістарычным месцы – Мірскім замку.

«Белтэлекам» як заснавальнік тэлеканала «ЯСНАе TV» атрымаў эксклюзіўныя правы на трансляцыі матчаў «Беларусбанк – Вышэйшай лігі» сезона 2023 года, а таксама ключавых матчаў першай лігі.

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня:

– З 2019 года мы прайшлі вялікі шлях якаснага росту. За гэты час тэлеканал «ЯСНАе TV» упэўнена замацаваўся ў першай дзесятцы рэйтынгу на платформе ZALA, заваяваў увагу спартыўных балельшчыкаў, у тым ліку прыхільнікаў беларускага футбола. Нашы тэхнічныя спецыялісты і творчая каманда прарабілі карпатлівую работу, каб прапанаваць тэлегледачам якасны кантэнт. Як вынік – добрыя тэлевізійныя рэйтынгі і ўвага Інтэрнэт-аўдыторыі, а самае галоўнае – узрастаючая цікавасць да нашага нацыянальнага чэмпіянату.

Супрацоўніцтва аператара і Федэрацыі футбола не абмяжоўвалася толькі тэлевяшчаннем. Партнёры развівалі тэлекамунікацыйную інфраструктуру на найбуйнейшых спартыўных пляцоўках Беларусі, укаранялі лічбавыя сэрвісы.

У супрацоўніцтве з Федэрацыяй футбола атрымае далейшае развіццё тэлевізійны праект «Ясна пра футбол». У лютым стартуе чацвёрты сезон праграмы. Усе выпускі праекту можна паглядзець на нашым YouTube-канале.

Усіх спартоўцаў, трэнераў і прыхільнікаў футбола віншуем з пачаткам сезона. Жадаем відовішчных матчаў і яркіх уражанняў ад каханай гульні. А сачыць за поспехамі каманд будзем разам з тэлеканалам «ЯСНАе TV»!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/pyaty-sumesny-sezon-beltelekam-i-belaruskaya-federacyya-futbola-pradouzhac-supracounictva