«Белтэлекам» прыме ўдзел у архітэктурна-будаўнічай выставе BUDEXPO

«Белтэлекам» запрашае наведаць экспазіцыю кампаніі на XXV Міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выставе BUDEXPO, якая пройдзе ў Мінску з 15 па 17 сакавіка 2023 года.

BUDEXPO – аўтарытэтная пляцоўка, якая аб'ядноўвае лідэраў будаўнічай галіны. Вядучыя беларускія кампаніі і замежныя партнёры прадэманструюць на выставе дасягненні і навінкі, перадавыя матэрыялы, тэхналогіі і праекты.

Адна з ключавых задач форуму заключаецца ў прасоўванні сучасных горадабудаўнічых канцэпцый і мадэлей камфортнага гарадскога асяроддзя. «Белтэлекам» як флагман рынку тэлекамунікацый і лічбавых тэхналогій паспяхова развівае праекты для «разумнага горада». Госці і ўдзельнікі BUDEXPO даведаюцца аб комплексных рашэннях і практычных кейсах, якія актыўна набіраюць папулярнасць.

Адным з паспяховых праектаў кампаніі з'яўляецца «Відэакантроль». Гэта зручны спосаб падвышэння бяспекі і выдаленага кантролю за жылымі хатамі ці прамысловымі памяшканнямі. Прадастаўляецца як цалкам гатовы сэрвіс – ад разгляду індывідуальнага запыту да поўнай тэхнічнай рэалізацыі. На сваім смартфоне ці іншай прыладзе карыстач атрымлівае кругласутачны доступ да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу або да запісаў архіва. Актуальная прапанова ў вясновы час – «Відэакантроль дом лайт», тарыфны план для ўладальнікаў дач і прыватных дамоў, якія хочуць арганізаваць відэаманіторынг ўнутры жылога памяшкання або на дваровай тэрыторыі.

У снежні 2022 года «Белтэлекам» падключыў 200-тысячнага абанента (хатняя гаспадарка) «Відэакантролю», усяго за год падвоіўшы колькасць карыстальнікаў. Гэта выдатны паказчык запатрабаванасці і даверу з боку кліентаў!

Магчымасці «Відэакантролю» пастаянна ўдасканальваюцца. Відэааналітыка – новая опцыя, якая дазваляе аналізаваць дадзеныя з устаноўленых камер: распазнаваць асобы, нумарныя знакі і г.д. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з функцыяналам паслугі, ацаніць яе інтэрфейс, атрымаць кансультацыю і выбраць аптымальнае рашэнне.

«Белтэлекам» актыўна развівае напрамак рознічных продажаў. Асартымент тавараў, даступных кліентам кампаніі ў растэрміноўку, увесь час пашыраецца. Цяпер на выгадных умовах у сэрвісных цэнтрах і на сайце shop.beltelecom.by можна набыць смартфоны, тэлевізары, робаты-пыласосы, кавамашыны і іншую тэхніку. За год колькасць ахвочых купіць тавары ў «Белтэлекаме» вырасла больш як у два разы.

На экспазіцыі таксама будуць дэманстравацца рашэнні для карпаратыўнага сегмента. У іх ліку – паслугі хостынгу, «Воблачная АТС», «Стварэнне і абслугоўванне лакальнай вылічальнай сеткі» і інш.

Сёння аператар прапануе дзясяткі рашэнняў «пад ключ» з улікам індывідуальных задач і запатрабаванняў замоўцаў. Аб паслугах, навінках і акцыях спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» раскажуць наведвальнікам BUDEXPO-2023.

Выстава пройдзе ў сталічным комплексе «БелЭкспа» на праспекце Пераможцаў, 14.

Чакаем вас на BUDEXPO-2023!

Фотарэпартажы з выставы – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-pryme-udzel-u-arkhitekturna-budaunichay-vystave-budexpo