Паспяховы старт: усяго за тыдзень дадатак «Мой горад» спампаваў больш за 2000 магіляўчан!

За першы тыдзень працы мабільнага дадатку «Мой горад» у Магілёве – 2000 запамповак, 12000 праглядаў арганізацый, 1200 заказаў паслуг і пераходаў па спасылках. Гэта самы выдатны вынік працы за ўсю гісторыю праекту.

Найбольш папулярным аказаўся раздзел «Спартыўныя школы і клубы», на другім месцы – «Цэнтры сістэмы адукацыі». У топ-5 увайшлі таксама кафэ і рэстараны, адміністрацыі горада, бальніцы.

Нагадаем, што старт платформе «Мой горад» быў дадзены 17 сакавіка 2023 года. Магілёў першым з абласных цэнтраў аблічбаваў гарадскую інфраструктуру ў мабільным дадатку.

Дзякуючы дадатку «Мой горад» магіляўчане атрымалі зручны доступ да ўсёй гарадской інфраструктуры – дзяржаўным арганізацыям, спартыўным і культурным аб'ектам, установам адукацыі і аховы здароўя. А яшчэ тут можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю, атрымаць зваротную сувязь і заказаць паслугі не выходзячы з дому.

Для гасцей горада, якія ўпершыню наведваюць Магілёў, лічбавы навігатар дапаможа скласці маршрут, пазнаёміцца са славутасцямі і ў цэлым – зарыентавацца ў гарадскім асяроддзі.

З моманту запуску дадатку ў 2021 годзе запатрабаванасць лічбавай платформы актыўна расце. Сёння «Мой горад» паспяхова працуе ў 14 беларускіх гарадах, яшчэ 31 рыхтуецца да запуску. Амаль 50 тысяч карыстальнікаў ужо спампавалі мабільнае прыкладанне для свайго горада і ацанілі яго перавагі.

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступна для запампоўкі на Android і iOS.

news-m-g-m.jpg


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/paspyakhovy-start-usyago-za-tydzen-dadatak-moy-gorad-spampavau-bolsh-za-2000-magilyauchan