Цяпер не толькі сувязь! На ТІБО-2023 «Белтэлекам» прэзентуе тэхналогіі і рашэнні для лічбавай экасістэмы

18 красавіка пачне сваю працу ХХIХ Міжнародная спецыялізаваная выстава TIBO-2023. Сёлета «Белтэлекам» выступіць генеральным партнёрам мерапрыемства і прадставіць самую маштабную ў гісторыі кампаніі экспазіцыю пад дэвізам «Цяпер не толькі сувязь!».

Канцэпцыя выбрана не выпадкова – яна адлюстроўвае вектар развіцця прадпрыемства ў апошнія гады. Заняўшы лідзіруючыя пазіцыі на рынку традыцыйных паслуг сувязі, аператар актыўна працуе над стварэннем інавацыйных рашэнняў у новых для сябе сферах. Такая трансфармацыя кампаніі абумоўлена каласальнымі тэхналагічнымі зменамі, якія адбыліся ва ўсіх сферах жыцця.

На ТІБО-2023 «Белтэлекам» прэзентуе элементы лічбавай экасістэмы, якія дадуць магчымасць забяспечыць камфорт і бяспеку, скараціць затраты і павысіць эфектыўнасць работы, а ў цэлым – стварыць устойлівую гарадскую прастору і палепшыць якасць жыцця.

БЯСПЕЧНАЕ І КАМФОРТНАЕ АСЯРОДДЗЕ

«Відэакантроль» – паслуга, якая дазваляе выдалена кантраляваць абстаноўку ў памяшканнях і на прылеглых тэрыторыях. Тэхналогія стала неад'емнай часткай сістэмы гарантавання бяспекі ў гарадах, жылых дамах і на прамысловых прадпрыемствах. «Белтэлекам» працягвае працаваць над яе ўдасканаленнем і прапануе дадатковыя сэрвісы.

Відэааналітыка – опцыя для аналізу дадзеных з усталяваных камер, якая дазваляе аўтаматызаваць розныя вытворчыя і іншыя працэсы. Выкарыстоўваецца для распазнання асоб, нумарных знакаў аўтамабіляў, дэтэкцыі руху і т. д.

Кібербяспека – кірунак, якi становіцца ўсё больш актуальным. Забяспечваць абарону інфармацыі трэба не толькі ў рэальным, але і віртуальным асяроддзі. Да таго ж, гэтага патрабуе заканадаўства. «Белтэлекам» валодае пэўнымі кампетэнцыямі ў гэтай сферы і гатовы аказваць розныя паслугі па абароне ад кіберпагроз.

«Разумны прыпынак» – інавацыйнае рашэнне для гарадскога асяроддзя. Ён абсталяваны такімі сэрвісамі, як відэакантроль, WI-FI, анлайн-расклад грамадскага транспарту, інтэрактыўная карта, бясплатная зарадка для гаджэтаў і інш.

«Мой горад» – мабільны дадатак, які «Белтэлекам» і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўкараняюць у супрацоўніцтве з гарадскімі адміністрацыямі. На сённяшні дзень платформа даступная ў 14 беларускіх гарадах, яшчэ 32 рыхтуюцца да запуску. Зусім нядаўна гарадскую інфраструктуру аблічбаваў у дадатку першы абласны горад – Магілёў.

«Мой універсітэт» – лічбавы навігатар па навучальнай установе для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў. Мабільны дадатак паспяхова працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, рыхтуюцца да запуску яшчэ чатыры ВНУ.

Evika – сетка электразарадных станцый, якую паспяхова развівае «Белтэлекам». Сёння ў розных гарадах працуюць 15 зарадных станцый Evika, у планах – маштабаваць сетку ЭЗС па ўсёй краіне.

МАБІЛЬНЫЯ РАШЭННІ

Мабільная сувязь – кірунак, якi дазваляе кампаніі прадастаўляць сучасныя сэрвісы там, дзе маюцца аб'ектыўныя цяжкасці з падвядзеннем стацыянарных ліній сувязі. У снежні мінулага года аператар прэзентаваў пакет паслуг з выкарыстаннем тэхналогіі 4G – «Сямейны 5 LTE». Доступам у Інтэрнет, тэлебачаннем і тэлефоннай сувяззю на базе сеткі чацвёртага пакалення карыстаюцца ўжо больш за 1000 абанентаў.

5G – перспектыўная тэхналогія, пратэставаная кампаніяй у 2021 годзе, дазволіць наблізіць хуткасці мабільных тарыфных планаў да хуткасцей валаконна-аптычных ліній, павялічыць абаненцкую ёмістасць базавых станцый у сельскай мясцовасці, забяспечыць працу паслуг ТБ звышвысокай выразнасці. Сувязь пятага пакалення ў поўнай меры вырашыць праблему лічбавай няроўнасці і дасць істотны імпульс развіццю тэхналагічных вытворчасцей.

АДПАЧЫНАК І РАЗВАГІ

Гульнявая зона – «Белтэлекам» і Беларуская федэрацыя кіберспорту правядуць два турніры па мабільнай анлайн-гульні PUBG Mobile. Усе жадаючыя змогуць пазмагацца на новенькіх Honor 70 у рэжыме адзін на адзін і прыняць удзел у аматарскім турніры PUBG Mobile Cup у рэжыме Duо. Асаблівасцю PUBG Mobile Cup стане ўдзел чатырох вядомых гульцоў, якія правядуць аўтограф-сесіі і адкажуць на пытанні пачаткоўцаў.

Гейм-зона будзе абсталявана тэхналогіяй Wi-Fi 6. Ужо сёння такія кропкі даступныя карыстальнікам паслугі «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi». У сетцы рознічных продажаў кампаніі «Белтэлекам» таксама прадстаўлены роўтэры з дадзенай тэхналогіяй. Wi-Fi 6 дазваляе пашырыць магчымасці традыцыйнай бесправадной сеткі: забяспечыць бясшвоўнае пакрыццё на вялікім пляцы і якасную працу пры высокай шчыльнасці абаненцкіх прылад, ухіліць канфлікты з суседнімі сеткамі Wi-Fi. Пры гэтым высокая хуткасць і нізкія затрымкі параўнальныя з 5G.

BELTELECOMshop – гэта шырокі выбар сучаснай тэхнікі, якая дапаможа спрасціць жыццё, зэканоміць сілы на бытавых задачах і надаць больш часу адпачынку ці хобі. Абаненты кампаніі могуць набыць тэхніку для дома з выгаднымі ўмовамі растэрміноўкі да 24 месяцаў. Усяго за год колькасць жадаючых купіць тавары ў «Белтэлекаме» вырасла больш як у два разы.

Сэрвісы для вольнага часу – музычныя і відэарэсурсы, якія адкрываюць доступ да тысяч фільмаў, серыялаў і музычных твораў. У іх ліку Яндэкс Плюс, відэасэрвіс PREMIER і іншыя.

«ЯСНАЕ ТV» запросіць усіх жадаючых пазнаёміцца з праектамі тэлеканала і пагутарыць з вядучымі папулярных праграм. Наведвальнікаў чакаюць шматлікія актыўнасці і сюрпрызы.

ЭКА IT-кафэ – па традыцыі «Белтэлекам» пачастуе гасцей і ўдзельнікаў выставы эксклюзіўным дэсертам і экалагічна чыстымі прадуктамі са сваёй падсобнай сельскай гаспадаркі. Неабходна толькі зрабіць фота на экспазіцыі і размясціць яго ў сацсетках з хэштэгам #белтэлекамтыба2023.

Запрашаем наведаць экспазіцыю кампаніі «Белтэлекам», пазнаёміцца з сучаснымі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для дома і бізнесу, а таксама ацаніць новыя кейсы кампаніі.

Выстаўка працягнецца да 21 красавіка ў «Мінск-Арэне» па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 111А.

Да сустрэчы на TIBO-2023!

Штодзённая фотасправаздача і падрабязны анонс мерапрыемстваў на экспазіцыі «Белтэлекам» – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/cyaper-ne-tolki-suvyaz-na-tibo-2023-beltelekam-prezentue-tekhnalogii-i-rashenni-dlya