Віцебскі філіял РУП "Белтэлекам" у ліку лепшых прадпрыемстваў у сферы сувязі

29 красавіка ў Віцебску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2022 годзе найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.
Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды адбылася на абноўленых дошках пашаны Віцебска і вобласці.
Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы сувязі – на абласную Дошку гонару занесены Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам».

«Я перапоўнены эмоцыямі. У першую чаргу, пачуццём падзякі за высокую ацэнку працы ўсяго нашага калектыву. Гэта адначасова ганарова, прыемна і вядома адказна. Мы ўсведамляем вялікую адказнасць перад кліентамі і партнёрамі за якасць прапанаваных паслуг для ўсіх катэгорый карыстальнікаў і будзем і ў далейшым адпавядаць аказанаму высокаму даверу», - адзначыў дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/vicebski-filiyal-rup-beltelekam-u-liku-lepshykh-pradpryemstvau-u-sfery