Паважаныя калегі, партнёры!
Ад імя калектыву Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» шчыра віншую Вас з днём работнікаў Радыё, тэлебачання і сувязі!
Дарагія сябры, сувязісты, мы ўсе сапраўдныя прафесіяналы, адданыя сваёй справе. Дзякуй за Вашу штодзённую карпатлівую працу, вынік якой, у першую чаргу, магчымасць нашым кліентам у любую хвіліну атрымаць дзелавую інфармацыю, пачуць і ўбачыць роднага і блізкага чалавека ў любым пункце свету. Дзякуючы Вашай працы распаўсюджваецца інфармацыя, і скарачаюцца адлегласці паміж гарадамі і людзьмі.
Ад усёй душы жадаю ўсім, якія маюць дачыненне да гэтага свята, а таксама іх сем'ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Нашай высакароднай прафесіі поспехаў і працвітання!
Са святам, дарагія сябры!
З павагай,
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам»
Дзмітрый Казак