2,5 мільёна - гэта вынік! «Белтэлекам» павіншаваў юбілейнага абанента тэлебачання ZALA

13 мая «Белтэлекам» павіншаваў 2,5-мільённага абанента тэлебачання ZALA. Ім стаў Сяргей Белайчук з Мазыра. Сяргея вітаў намеснік дырэктара «Белтэлекама» па тэхнічных пытаннях Андрэй Жаркевіч і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў сертыфікат Ганаровага абанента і падарунак ад кампаніі «Белтэлекам» – тэлевізар.

Сяргей Белайчук працуе на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, яго жонка – у банку. У пары двое дарослых дзяцей. У сям'і любяць праводзіць час разам, і часта – за праглядам тэлевізара. Для таго, каб гэта было максімальна камфортна, Сяргей Мікалаевіч падключыў пакет «ЯСНА 100 відэакантроль». І воляю выпадку апынуўся ў ліку юбілейных абанентаў ZALA!

– Прыемна разумець, што ZALA давяраюць мільёны карыстальнікаў. «Белтэлекам» вывеў на рынак гэты брэнд яшчэ ў 2008 годзе. У той час гэта перавярнула ўяўленне аб тэлеглядзенні: каналы можна было не толькі выбіраць, але і ставіць на паўзу, прамотваць... З цягам часу мы ўдасканалілі паслугу, дадалі колькасць «кнопак» і шмат карыснага функцыяналу. ZALA – гэта надзейны, высакаякасны сэрвіс. І колькасць абанентаў красамоўна гаворыць пра гэта», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара «Белтэлекама» па тэхнічных пытаннях Андрэй Жаркевіч.

Сёння брэнд ZALA аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне ад кампаніі «Белтэлекам». Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі – ставіць на паўзу, праглядаць перадачы, якія раней выйшлі ў эфір, знаёміцца з праграмай і многае іншае. А са SMART ZALA любімыя праграмы даступныя ўсюды, дзе ёсць Інтэрнет.

«Белтэлекам» увесь час працуе над удасканаленнем платформы: абаненты ZALA IPTV атрымалі доступ да анлайн-кінатэатраў, Youtube, сацсетак, камер паслугі «Відэакантроль». Дадаліся новыя сэрвісы: плацёж за бягучую паслугу па QR-кодзе, убудаваныя гульні і інш.

У 2022 годзе брэнд ZALA перамог у дзвюх намінацыях Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» – «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне».

Кампанія «Белтэлекам» выказвае падзяку ўсім сваім абанентам за давер і выбар нашых паслуг!

Па кансультацыю па паслугах звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» або па тэлефоне 123. Пакінуць оnline-заяўку на падключэнне можна тут.

Усе фотарэпартажы з месца падзеяў – у нашым! Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/25-milyona-geta-vynik-beltelekam-pavinshavau-yubileynaga-abanenta-telebachannya-zala