Горад у смартфоне: мабільны дадатак «Мой горад» запрацаваў у Мядзелі
Мядзел стаў чарговым горадам у Мінскай вобласці, які з'явіўся ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)». Цяпер лічбавая платформа паспяхова працуе ў 15 гарадах Беларусі і набірае ўсё большую папулярнасць.
У мабільным дадатку «Мой горад» акумуляваная самая патрэбная інфармацыя для жыхароў і гасцей Мядзельшчыны: падзеі горада, важныя навіны, акцыі, скідкі, апытанні. На рэсурсе ўжо прадстаўлены практычна ўсе арганізацыі раёна. Для зручнасці карыстальнікаў, яны структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя.
Дзякуючы мабільнаму дадатку «Мой горад», гараджане атрымліваюць сучасны спосаб камунікацый, які дазваляе эканоміць час і камфортна вырашаць многія штодзённыя задачы. Ён дае магчымасць хутка і зручна атрымліваць інфармацыю аб месцазнаходжанні банкаў, аптэк, рэстаранаў, магазінаў і іншых аб'ектаў інфраструктуры. Таксама дадатак змяшчае інфармацыю аб мясцовых славутасцях, музеях, парках і іншых цікавых месцах.
Галоўная асаблівасць платформы – гэта магчымасць зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта. Гараджане змогуць запісацца на прыём у гарадскі выканаўчы камітэт, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА, і многае іншае. Акрамя таго, карыстачы заўсёды будуць у курсе гарадскіх падзей дзякуючы навінавай частцы.
Новы дадатак стаў яшчэ адным прыкладам таго, як лічбавыя тэхналогіі могуць палепшыць якасць жыцця людзей і зрабіць горад больш прывабным для жыцця і турызму.
Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Спіс гарадоў, падлучаных да дадатку прадстаўлены тут.