Самы буйны горад-спадарожнік сталіцы - ужо ў дадатку «Мой горад»!

У Дзяржынску, самым буйным горадзе-спадарожніку Мінска, пачаў работу мабільны сэрвіс «Мой горад (Беларусь)». Гэты сучасны і зручны спосаб камунікацый дазволіць жыхарам і гасцям горада эканоміць час і паспяхова рашаць многія штодзённыя задачы.

Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскіх паслуг і сэрвісаў распрацаваны Мінсувязі сумесна з «Белтэлекамам» і накіраваны на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан. Рэалізацыя канцэпцыі «разумнага горада» ў Дзяржынску ініцыяваная мясцовай адміністрацыяй.

Старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Максім Лысенка:

– Мы вельмі рады, што мабільны дадатак «Мой горад» цяпер працуе ў Дзяржынску. Гэта важны крок у развіцці лічбавых тэхналогій у нашым рэгіёне. Перакананы, што платформа «Мой горад» дапаможа гораду Дзяржынску ярчэй прэзентаваць свой патэнцыял. Дзякуем Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і прадпрыемства «Белтэлекам» за іх работу па развіццю лічбавых тэхналогій у краіне.

У мабільным дадатку «Мой горад» сабрана самая патрэбная інфармацыя для жыхароў і гасцей горада: важныя навіны, падзеі, акцыі, скідкі, апытанні. На рэсурсе прадстаўлены практычна ўсе гарадскія арганізацыі: адміністрацыя, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя, сфера паслуг.

Галоўная асаблівасць платформы – гэта магчымасць зваротнай сувязі. Дзякуючы анлайн-сэрвісам у рэжыме рэальнага часу можна запісацца на прыём да кіраўніка арганізацыі, замовіць тавар ці паслугу, забраніраваць столік у кафэ ці нумар у гасцініцы, выклікаць камунальную службу і шматлікае іншае. Для гэтага дастаткова ўсталяваць дадатак, якi даступны для запампоўкі ў AppStore і Google Play.

У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання горада. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам»: г. Дзяржынск, вул. Талстога, 4, тэл.: +375-1716-95-000, erovenko@minsk.beltelecom.by

Спіс гарадоў, падлучаных да дадатку прадстаўлены тут.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/samy-buyny-gorad-spadarozhnik-stalicy-uzho-u-dadatku-moy-gorad