Гомельская вобласць. Планавыя работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.
25.07.2023 з 12.15 да 14.45 на тэрыторыі Чачэрскага, Буда-Кашалёўскага, Рагачоўскага, Веткаўскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Ворнаўка абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, Сталіца.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.