Xiaomi Mesh System AX3000 ужо ў продажы ў «Белтэлекаме»
«Белтэлекам» пашырае лінейку тавараў, даступных абанентам* кампаніі на ўмовах растэрміноўкі. Цяпер у сэрвісных цэнтрах і на shop.beltelecom.by можна набыць роўтар Xiaomi Mesh System AX3000.
З сістэмай Xiaomi Mesh у карыстачоў з'явіцца больш магчымасцяў для кіравання сваёй хатняй сеткай. Xiaomi Mesh System AX3000 дапаможа стварыць стабільную Mesh-сетку з зонай пакрыцця Wi-Fi на 370 квадратных метраў. З гэтай сістэмай у кожным кутку дома будзе надзейнае і хуткае інтэрнэт-злучэнне.
Сістэма Xiaomi Mesh простая ва ўсталёўцы і выкарыстанні. Забяспечвае падлучэнне да 254 прылад. Хуткасць бесправаднога падлучэння дасягае 2976 Мбіт/с. Працуе ў дыяпазоне частот 2,4 Ггц і 5 Ггц. Падтрымлівае Wi-Fi 6.
Xiaomi Mesh System AX3000 падтрымлівае інтэлектуальнае кіраванне праз прыкладанне Xiaomi Home/4Mi Home, што спрашчае наладу сеткі і дазваляе нават пачаткоўцам лёгка атрымліваць доступ да высакахуткасных сетак.
Падрабязней пра характарыстыкі тавару можна даведацца на сайце shop.beltelecom.by.
Для замовы трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр ці аформіць заяўку на сайце . Штомесячны плацеж у растэрміноўку на 12 месяцаў складзе ўсяго 32 рублі 50 капеек.
Ацэніце хуткі і надзейны Wi-Fi з Xiaomi Mesh System AX3000.
Спяшайцеся! Колькасць тавару абмежавана!
*Купіць тавары ў растэрміноўку на 24 месяцы могуць абаненты – фізічныя асобы, якія больш за год карыстаюцца пакетамі паслуг лінейкі «Сямейны», «ЯСНА», паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт і тэлебачання ZALA. Даведацца падрабязнасці можна па кругласутачным нумары 123.