З Днём нараджэння, Нясвіж!
У мінулыя выхадныя горад Нясвіж адзначаў свой 800-гадовы юбілей!
Горад, насычаны багатай гісторыяй і культурай, вітаў усіх жыхароў і гасцей на сваім свяце!
Кампанія "Белтэлекам" таксама далучылася да святкавання Дня горада і падрыхтавала сваім кліентам мноства цікавых прапаноў: ад паслуг электрасувязі да шырокага асартыменту тавараў у растэрміноўку!
Выставачны павільён ад "Белтэлекам" на свяце горада ў Нясвіжы наведаў генеральны дырэктар кампаніі Юрый Мікалаевіч Петручэня і павіншаваў жыхароў і гасцей горада з яго 800-годдзем!
Мы вельмі рады, што наша кампанія можа падтрымліваць такія важныя культурныя падзеі і рабіць іх яшчэ больш яскравымі і запамінальнымі!
Віншуем Нясвіж з юбілеем!
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!