«Белтэлекам» прыме ўдзел у Дні беларускага пісьменства
Горад Гарадок Віцебскай вобласці сёлета стане сталіцай юбілейнага XXX Дня беларускага пісьменства.
Віцебскі філіял «Белтэлекама» рыхтуе насычаную праграму для гасцей і ўдзельнікаў свята, галоўным пунктам якой стане запуск мабільнага дадатку «Мой горад Гарадок». Гарадок стане шостай лакацыяй у Віцебскай вобласці і 21-й у краіне, якая стала ўдзельнікам платформы. Кіраўнік камерцыйнай службы Віцебскага філіала «Белтэлекама» Дзмітрый Малайцоў адзначыў: «Ужо сёння за перыяд працы прыкладання ў пяці гарадах Віцебшчыны дасягнута галоўная мэта праекту – павышэнне эфектыўнасці і хуткасці ўзаемадзеяння з гарадской экасістэмай пры дапамозе лічбавых тэхналогій. Карыстальнікі актыўна спампоўваюць дадатак, разумеючы, як хутка і лёгка можна скарыстацца анлайн-запісам, анлайн-дастаўкай і анлайн-аплатай».
У дні свята пісьменства спецыялісты Віцебскага філіяла «Белтэлекама» таксама пазнаёмяць жыхароў і гасцей горада з самымі папулярнымі паслугамі кампаніі, раскажуць аб новых праектах і сэрвісах. У прыватнасці, наведвальнікі павільёна нашай кампаніі змогуць больш даведацца аб набыцці тэхнікі ў растэрміноўку. Для кліентаў «Белтэлекама» даступны смартфоны, тэлевізары, робаты-пыласосы, кандыцыянеры, электравеласіпеды, самакаты і многае іншае. Акрамя таго, нашыя калегі падрыхтавалі насычаную праграму з віктарынамі, конкурсамі і іншымі сюрпрызамі. Самыя актыўныя яе ўдзельнікі атрымаюць фірмовыя сувеніры ад «Белтэлекама».
Мерапрыемствы юбілейнага ХХХ Дня беларускага пісьменства прысвечаны двум асноўным юбілейным датам – 80-годдзю вызвалення Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. У рамках свята пройдуць рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй», Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», цырымонія ўручэння прэсы, выстава «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», а таксама тэматычныя выставы гарадоў, дзе раней праводзілася свята. Рэзюмуючым мерапрыемствам стане перадача вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2024 годзе.