"Белтэлекам" прадставіў сувязь пакаленняў на Дні беларускага пісьменства ў Гарадку

Марыў калісьці славуты Скарына,
"Ціснучы" кнігі на мове бацькоў:
Простаму люду ў роднай краіне
Зрабіць даступнай ен мудрасьць вякоў.
У першыя выхадныя верасня Гарадок Віцебскай вобласці стаў літаратурнай сталіцай краіны, бо сёлета тут прайшоў XXX юбілейны Дзень беларускага пісьменства. Горад гасцінна прымаў гасцей і ўдзельнікаў свята. Праграма насычаная - фестываль кнігі і паэзіі, народнай творчасці і фальклору, фестываль дзяцей і моладзі, інтэрактыўныя пляцоўкі, свята славянскіх традыцый, паказальныя выступленні і майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы і многае іншае.
"Белтэлекам" у сваю чаргу актыўна ўдзельнічаў у святочных мерапрыемствах. Стылізаваная тэматычная пляцоўка Віцебскага філіяла "Белтэлекам " была прадстаўлена, як сувязь пакаленняў: мінулае - сучаснасць – будучыня... ад тэлефоннага камутатара з сапраўднымі тэлефаністамі тых часоў да сучаснай інтэрактыўнай тач-панэлі з прэзентацыямі паслуг і тавараў кампаніі.
Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымлівалі сувеніры з рук дырэктара Віцебскага філіяла РУП" Белтэлекам " Дзмітрыя Казака.
Нашу інтэрактыўную пляцоўку наведалі і ганаровыя госці мерапрыемства.
- На сувязі са светам на камутатары:

•намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка і
•дырэктар ВФ РУП "Белтэлекам" Дзмітрый Казак/
Усе фестывальныя лакацыі "Белтэлекам" карысталіся вялікай цікавасцю і попытам!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/beltelekam-pradstaviu-suvyaz-pakalennyau-na-dni-belaruskaga-pismenstva-u