"Адзіны дзень бяспекі" прайшоў у філіяле "МГТС" РУП "Белтэлекам"
21 верасня 2023 года прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі", у рамках якой работнікам філіяла даведзены парадак дзеянняў пры пажары, а таксама ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый.
Пасля тэарэтычнай часткі супрацоўнікі прыступілі да адпрацоўкі планаў эвакуацыі.
Падчас вучэнняў былі правераны веды і ўменні супрацоўнікаў па эвакуацыі з будынка ў выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі.