Упершыню ў «Белтэлекаме»: лепшыя універсальныя брыгады змагаюцца за званне пераможцы

26 верасня у г. Салігорску стартаваў фінал першага конкурсу прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя ліній электроннай сувязі абаненцкага доступу — 2023». Яго ўдзельнікамі сталі ўніверсалы-тэхнічныя спецыялісты зводных брыгад, якія займаюцца тэхнічнай эксплуатацыяй ліній электраперадачы.

За званне пераможцы будуць змагацца сем каманд філіялаў кампаніі па тры чалавекі ў кожнай. Усе яны пацвердзілі сваё майстэрства на абласных этапах.

Арганізатары падрыхтавалі для канкурсантаў пяць заданняў: тры практычныя і адно тэарэтычнае выконваюцца індывідуальна, яшчэ адзін этап прадугледжвае працу ў камандзе.

Удзельнікі прадэманструюць свае веды па праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі ліній сувязі, розных паслугах і гісторыі прадпрыемства. Таксама журы ацэніць навыкі ўстаноўкі абаненцкай лініі, падключэння паслуг, пошуку і ліквідацыі пашкоджанняў і іншыя кампетэнцыі. Тэхнічныя спецыялісты пакажуць свае таленты і творчыя падыходы да работы ў творчым спаборніцтве.

У Салігорску сустрэліся сапраўдныя майстры, таму конкурс стане прафесійным стымулам для ўсіх удзельнікаў. На гэтай пляцоўцы калегі сустрэнуцца з перадавым вопытам, абмяняюцца думкамі, атрымаюць парады і рэкамендацыі ад экспертаў. Усё гэта дапаможа ім нарасціць свае кампетенцыі i палепшыць свае навыкі.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя 29 верасня. Будзем сачыць за ходам конкурсу!

Усе навіны і фотарэпартажы з месца асвятляць – у нашым Телеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!

news-prog-masterstvo-1.png

news-prog-masterstvo-2.png

news-prog-masterstvo-3.png

news-prog-masterstvo-4.png


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/upershynyu-u-beltelekame-lepshyya-universalnyya-brygady-zmagayucca-za-zvanne-peramozhcy