Да 500 Мбіт/с! «ЯСНА» прапануе новы тарыфны план

Упершыню «ЯСНА» прапануе сваім абанентам хуткасць Інтэрнэту да 500/250 Мбіт/с! 2 кастрычніка ў папулярнай лінейцы пакетаў паслуг з'явіўся новы тарыфны план «ЯСНА 500 SMART».

Пакет паслуг «ЯСНА 500 SMART» уключае:

  • нелімітаваны доступ у Інтэрнэт на хуткасці да 500/250 Мбіт/с;
  • інтэрнэт-тэлебачанне SMART ZALA па тарыфе «Канапа ТБ» – больш за 100 каналаў;
  • тэлефонную сувязь на ўмовах неабмежаванага часу злучэнняў у сетцы «Белтэлекам»;
  • паслугу вызначэння нумара CLIP.

Падлучыць пакет «ЯСНА 500 SMART» могуць фізічныя асобы – абаненты тэхналогіі PON пасля папярэдняга аналізу тэхмагчымасці. Пры заключэнні дагавора абаненту прадастаўляецца тэлевізійная прыстаўка і адно-або двухдыяпазонны роўтар*.

Каб падключыць «ЯСНА 500 SMART», неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам». Усе падрабязнасці і кансультацыі – кругласутачна па нумары тэлефона 123.

Кошт «ЯСНА 500 SMART» складае 65 рублёў у месяц.

Карыстачам новага тарыфу таксама даступны шырокі пералік паслуг за дадатковую плату: антывірусная абарона, доступ да падпісак «Яндэкс» і «PREMIER», тэматычныя тэлевізійныя пакеты «Прэміум», «Больш за ТБ» і «VIP HD», SMS-апавяшчэнні і іншыя. Замовіць гэтыя паслугі можна ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», дадатку «Мой Белтэлекам» ці кабінеце карыстальніка.

Перавагі пакетаў паслуг «ЯСНА»:

  • Тэхналогія GPON – гарантуе высокую хуткасць доступу ў Інтэрнэт і высокую якасць тэлебачання.
  • Выгадная цана – кошт падключэння паслуг у складзе пакета таннейшы, чым па асобнасці. Аплата ўсіх паслуг, уключаных у пакет, робіцца на агульны асабовы рахунак.
  • Авансавая форма аплаты – папаўненне асабовага рахунку ажыццяўляецца ў любым аб'ёме, дастатковым для падтрымання станоўчага балансу.
  • Прастата падключэння – неабходнае абсталяванне прадастаўляецца ў карыстанне без спагнання платы.

*Двухдыяпазонны роўтэр прадастаўляецца пры наяўнасці ў філіяле адпаведнага абсталявання.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/da-500-mbit/s-yasna-prapanue-novy-taryfny-plan