Выдатны вынік! У дадатку «Мой горад» з'явіўся 30-ы горад

Мабільны дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны жыхарам Жлобіна: гэты горад стаў 5-м у Гомельскай вобласці і 30-м у краіне!

17 кастрычніка насельніцтва прыгожага горада металургаў атрымала карысны лічбавы рэсурс, які дазваляе эканоміць час і камфортна вырашаць многія штодзённыя задачы. Цяпер мясцовыя жыхары змогуць аператыўна даведвацца важныя гарадскія навіны, знаёміцца з афішай падзей і мерапрыемстваў, а таксама карыстацца рознымі анлайн-сэрвісамі.

«Мой горад» – гэта зручны інструмент узаемадзеяння з гарадской інфраструктурай, дзе сабрана самая патрэбная інфармацыя. З дапамогай дадатку можна запісацца на прыём у гарвыканкам і іншыя ўстановы, забраніраваць столік у кафэ або нумар у гасцініцы, выбраць спартыўныя секцыі для дзяцей, выклікаць аварыйную брыгаду; запланаваць наведванне салона прыгажосці ці СТА. У той жа час дадатак з'яўляецца сапраўдным навігатарам па славутасцях, музеях і парках. Усё гэта робіць беларускія гарады яшчэ больш прывабнымі для турыстаў.

Усяго за два з паловай гады праект пашырыў свой ахоп на 30 гарадоў, што сведчыць аб яго высокай папулярнасці. Такі вынік дасягнуты дзякуючы намаганням Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і кампаніі «Белтэлекам», якія сумесна развіваюць гэту ініцыятыву ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі».

Ідэя лічбавай камунікацыі атрымала вялікі пазітыўны водгук: больш за 65 тыс. запамповак, 670 тыс. праглядаў паслуг і самае галоўнае – 63 тыс. разоў карыстальнікі пераходзілі на старонкі арганізацый і афармлялі анлайн-заказы. Найбольшую актыўнасць дэманструюць жыхары Полацка, Нясвіжа, Жодзіна, Браслава і Глыбокага.

Функцыянал платформы сапраўды шырокі і ўвесь час абнаўляецца. Напрыклад, цяпер арганізацыі, прадстаўленыя ў дадатку, могуць дадаваць інфармацыю аб сваіх вакансіях.

Такім чынам, «Мой горад» стаў зручным мабільным памагатым, падаўшы ўсе паслугі горада і максімальную інфармацыю пра іх у адзін клік. Паспяховае развіццё праекта «Мой горад» – гэта яшчэ адзін прыклад таго, як лічбавыя тэхналогіі могуць зрабіць наша паўсядзённае жыццё больш камфортным і зручным.

Спампаваць прыкладанне можна бясплатна на Android і iOS.

Устанаўлівайце «Мой горад (Беларусь)» і будзьце ў курсе ўсіх падзей у сваім горадзе!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/vydatny-vynik-u-dadatku-moy-gorad-zyaviusya-30-y-gorad