31 кастрычніка бягучага года дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» ў г. Браславе

31 кастрычніка бягучага года з 11.00 да 12.00 дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Казак Дзмітрый Васільевіч правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем " прамой тэлефоннай лініі " ў Браслаўскім участку электрасувязі Глыбоцкага ЗВЭС па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі "Белтэлекам" па адрасе:
г. Браслаў, вул. Дзяржынскага, 67, кабінет №1 і па тэлефоне ў Браславе (802153) 62250.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (02153) 62250.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/31-kastrychnika-byaguchaga-goda-dyrektar-vicebskaga-filiyala-rup-beltelekam