«Белтэлекам» прапануе абноўленыя прадукты антывіруснай абароны PRO32

«Белтэлекам» інфармуе аб глабальным абнаўленні прадуктаў антывіруснай абароны PRO32.

PRO32 – гэта расійская кампанія, якая распрацоўвае свае антывірусныя рашэнні на базе індыйскага распрацоўшчыка з 30-гадовым стажам – K7 Computing.

Антывірус PRO32 абараняе кампутар, наўтбук, планшэт і смартфон ад нападаў нулявога дня, узломаў вэб-камеры, а таксама забяспечвае бяспеку анлайн-плацяжоў. Ён адрозніваецца прастатой усталёўкі і налады, таму тэхнічныя навыкі карыстача не маюць значэння.

Спіс асноўных змен новага пакалення:

  • Цалкам абнавілі інтэрфейс.
  • Зрабілі настройку гнуткага выяўлення пагроз.
  • Наладзілі сумяшчальнасць са староннім ПЗ.
  • Палепшылі хуткадзейнасць на 15%.
  • Выправілі багі і памылкі.

Антывірус PRO32 гэта лёгкі і сяброўскі памочнік ў забеспячэнні бяспекі вашых хатніх прылад.

Як карыстацца паслугай?

  1. Падлучыце сэрвіс у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам», кабінеце карыстальніка або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
  1. Усталюйце выбраны дадатак на вашай прыладзе.
  1. Зарэгіструйце свой уліковы запіс і ўвядзіце код актывацыі.

Прыкладанне сумяшчальна з АС Windows, macOS, Android, iOS.

Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/beltelekam-prapanue-abnoulenyya-pradukty-antyvirusnay-abarony-pro32