Брэсцкі філіял РУП “Белтэлекам” прыняў удзел у фэсце “Брэсцкія забавы”

Другі год запар фестываль “Брэсцкія забавы” сабраў жыхароў і гасцей абласнога цэнтра на зімовае свята напярэдадні Старога Новага года. 13 і 14 студзеня ў выхадныя на Набярэжнай Францыска Скарыны было шматлюдна: дарослыя і дзеці прыйшлі, каб пабачыць канцэрт з удзелам творчых калектываў і акунуцца ў атмасферу зімовага кірмашу.
Ну і вядома кампанія “Белтэлекам” з задавальненнем далучылася да святквання і віншаванняў. Супрацоўнікі Брэсцкага філіяла “Белтелекам” дапамагалі ўсім наведвальнікам гандлевага павільёна “Белтэлекам” выбраць аптымальныя рашэнні для дома і бізнесу: тэлебачанне ZALA, інтэрнет byfly, “Відэакантроль”, пакеты паслуг “Ясна”, тэхніку для дома, якую “Белтэлекам” прапануе сваім абанентам у растэрміноўку тэрмінам да 24 месяцаў. Гэта – тэлевізары, ноўтбукі, планшэты, робаты-пыласосы, разумныя гадзіннікі і інш.
Было цёплае адчуванне сапраўднага свята і весялосці! Дзіцячы задзірлівы смех, умешкі дарослых і памятныя сувеніры ад кампаніі “Бэлтэлекам”.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/brest/brescki-filiyal-rup-beltelekam-prynyau-udzel-u-fesce-bresckiya-zabavy