Ветэран сувязі з Клімавіч Рыта Пісьман адзначыла сваё 97-годдзе

У рамках акцыі "Ад усёй душы" начальнік Клімавіцкага ўчастка электрасувязі Арцём Квяткоў і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Арцёменка пабывалі ў гасцях у ветэрана сувязі Рыты Самуілаўны. 5 студзеня ёй споўнілася 97 гадоў.

Лёс клімаўчанкі Рыты Пісьман цесна звязаны з раённым вузлом электрасувязі "Белтэлекам". Рыта Самуілаўна пачынала сваю працоўную дзейнасць тэлефаністкай у 1943 годзе. Сорак сем гадоў яна была аддана галіны электрасувязі. На заслужаны адпачынак Рыта Самуілаўна выйшла ў 1989 годзе. Аднак яшчэ некаторы час па запрашэннi адміністрацыі працягвала перадаваць свой вопыт маладым спецыялістам.

– Мы ганарымся найстарэйшым работнікам раённага вузла электрасувязі, – кажа кіраўнік Клімавіцкага ўчастка электрасувязі Магілёўскага філіяла “Белтэлекам” Арцём Квяткоў. - Рэгулярна наведваем былую калегу і заўсёды дзякуем яе за ўклад у развіццё галіны.

Госці паднеслі Рыце Самуілаўне падарунак і пажадалі ёй здароўя, бадзёрасці духу і дабрабыту.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/veteran-suvyazi-z-klimavich-ryta-pisman-adznachyla-svayo-97-goddze