Новыя прызначэнні ў Гродзенскім філіяле...
На пасаду начальніка эксплуатацыйна-тэхнічнага цэха сувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» прызначаны Дзяніс Ігаравіч Нярод.
Дзяніс Ігаравіч нарадзіўся 27 студзеня 1990 года ў Гродне. У 2016 годзе – атрымаў вышэйшую адукацыю скончыўшы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2018 годзе – атрымаў ступень магістратура ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2020 годзе - прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Пачаў свой працоўны шлях у 2010 годзе на пасадзе - электраманцёра лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання 4 разраду Кастрычніцкага лінейна-тэхнічнага ўчастка Гродзенскага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам».
Жанаты.