Прамая тэлефонная лінія з дырэктарам Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам"

6 лютага бягучага года з 09.00 да 11.00 гадзін
па тэлефоне 8 (0212) 37-20-53 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з дырэктарам Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Казаком Дзмітрыем Васільевічам па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/pramaya-telefonnaya-liniya-z-dyrektaram-vicebskaga-filiyala-rup-beltelekam